Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і фінансавання сумесных праектаў сталі ключавымі падчас сустрэчы кіраўніцтва «Беларусбанка» з дэлегацыяй Славацкай Рэспублікі. У перамовах, якія адбыліся ў Галаўным офісе банка ў Мінску, прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Ёзэф Мігаш, генеральны дырэктар «Эксімбанк СР» Моніка Кагутава, а таксама прадстаўнікі славацкага бізнесу.
У рамках сустрэчы бакі таксама абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў крэдытна-інвестыцыйнай сферы, у галіне сельскай гаспадаркі і выказалі гатоўнасць вызначыць рэальныя праекты на бліжэйшую будучыню.
Па выніках перамоў бакі падкрэслілі значны патэнцыял узаемадзеяння фінансавых устаноў Беларусі і Славакіі па шэрагу напрамкаў.
Аддзел камунікацый