Навіны банка і прэс-рэлізы
08.01.2020

Новы Год - добрыя навіны для крэдытаатрымальнікаў!

ААТ «ААБ Беларусбанк» пачынае Новы год з добрых навін для нашых кліентаў, і, у першую чаргу для тых, хто запланаваў у 2020 годзе рашэнне свайго жыллёвага пытання:

  • зніжаем працэнтныя стаўкі па крэдытных дагаворах на будаўніцтва (рэканструкцыю) і набыццё жылля на ўмовах, вызначаных банкам. Працэнтная стаўка па такіх крэдытах зараз складае стаўку рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічаную на 3,47 працэнтных пунктаў;
  • прадастаўляем новы прадукт – крэдыт «Будуйдом» на набыццё (будаўніцтва) дамакамплектаў, садовых і дачных домікаў.

Крэдыт «Будуйдом» тэрмінам да 12 гадоў, у памеры да 70 000 беларускіх рублёў. Працэнтная стаўка па крэдыце – у памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічанай на 3,47 п.п., а пагашэнне крэдыту – у адпаведнасці з графікам. Пакет дакументаў, неабходны для атрымання крэдыту, максімальна лёгкі: не спатрэбіцца нават пасведчанне на зямельны ўчастак.

Прапануем крэдыты на куплю жылля толькі пад заклад (іпатэку).

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце www.belarusbank.by або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр па нумары 147.