Пятнічным вечарам 20 снежня эрудыты з дзесяці банкаў сабраліся пад адным дахам на прымеркаваным да дня нараджэння «Беларусбанка» інтэлектуальна-забаўляльным турніры Bright mind 3.0 Клуба інтэлектуальных гульняў ААТ «ААБ Беларусбанк» «Плацінавая Сава».
На фота: на пярэднім плане - каманда «Банка БелВЭБ»
Запрашэнне пазмагацца за статус самай кемлівай каманды і ўмацаваць міжбанкаўскія партнёрскія адносіны прынялі супрацоўнікі Нацыянальнага банка, Банка развіцця, «Белаграпрамбанка», «БПС-Сбербанка», «Банка БелВЭБ», «МТБанка», «Парытэтбанка», «Тэхнабанка», «Альфа-банка» і «банка ВТБ (Беларусь)».
«Вельмі рада вітаць вас у гэтай цудоўнай зале, - звярнулася да прысутных намеснік старшыні праўлення Таццяна Міхайлоўская. - Правядзенне інтэлектуальных гульняў у гонар дня нараджэння «Беларусбанка» ўжо стала добрай традыцыяй, і нам прыемна, што ўсе вы дзеліце гэта свята з намі».
На фота: намеснік старшыні праўлення Таццяна Міхайлоўская
Шэсць раўндаў праляцелі на адным дыханні, але напал барацьбы не слабеў ні ў адным з іх. У першым раўндзе, размінкавым, удзельнікі па трох выявах людзей або рэчаў вызначалі, да якой прэміі маюць дачыненне гэтыя персоны або прадметы. Другі раўнд прыйшоўся па душы меламанам: слухаючы 20-секундныя фрагменты з песень з «зацэнзураванымі» прозвішчамі вядомых асоб, гульцы адказвалі, пра каго ідзе гаворка.
На фота: каманда «МТБанка»
Трэці раўнд быў у класічным фармаце «Што? Дзе? Калі?». На абмеркаванне кожнага пытання давалася 60 секунд. У чацвёртым раўндзе адчувалі сябе ўпэўнена толькі сапраўдныя аматары экранізацый літаратурных твораў. Паглядзеўшы ўрыўкі з мастацкіх фільмаў, знаўцам патрабавалася назваць не толькі імя пісьменніка, але і мянушку жывёлы, якую ўбачылі на экране.
На фота: каманда «Парытэтбанка»
У пятым раўндзе ўдзельнікі адгадвалі словы, якія змяшчаюць у сабе назвы гарадоў. Іх фатаграфіі дэманстраваліся ў якасці падказак.
На фота: каманда Нацыянальнага банка
У заключным шостым раўндзе прымяняўся асаблівы метад падліку балаў: гульцы маглі атрымаць адразу два балы, калі давалі правільны адказ на пытанне і адзначалі яго галачкай, аднак памылка ў гэтым выпадку пазбаўляла каманду двух раней заробленых балаў. За правільны адказ без галачкі знаўцам давалі адзін бал, а няправільны адказ ніяк не ўплываў на лік.
На фота: каманда «Белаграпрамбанка»
За настрой знатакоў у перапынках адказвалі вакалістка Аляксандра Захарык і гітарыст Міхаіл Філіпеня.
На фота: Аляксандра Захарык і гітарыст Міхаіл Філіпеня
На фота: Аляксандра Захарык і гітарыст Міхаіл Філіпеня
Цырымонію ўзнагароджання правёў начальнік упраўлення інфармацыі і сацыяльнага развіцця Дзмітрый Бакіноўскі. Трэцяе месца заняла дружына Банка развіцця, другімі сталі леташнія пераможцы - прадстаўнікі Нацыянальнага банка. Вікторыю святкавала каманда «Альфа-Банка».
На фота: верхні рад - каманда Банка развіцця,
сярэдні рад - каманда Нацыянальнага банка,
ніжні рад злева направа - начальнік упраўлення інфармацыі і сацыяльнага развіцця Дзмітрый Бакіноўскі, каманда «Альфа-Банка», намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі і сацыяльнага развіцця - начальнік аддзела ідэалогіі і сацыяльнага развіцця Павел Панеўскі
Даведачна
Падобныя турніры сталі візітнай карткай «Беларусбанка»: сёння буйнейшая фінансава-крэдытная ўстанова рэспублікі не толькі прапануе традыцыйныя фінансавыя паслугі, але і выкарыстоўвае крэатыўныя фарматы ўзаемадзеяння. У інтэлектуальны рух залучаны работнікі банка, партнёры і кліенты.
У 2019 годзе турнір «Разам мы Розум» Клуба «Плацінавая Сава» значна пашырыў сваю прысутнасць: цяпер ён не толькі «інтэлектуальна суправаджае» Global Money Week, але і праводзіць сапраўды яркія знакавыя падзеі.
У студзені была арганізавана першая выязная гульня «па франшызе» для Міністэрства фінансаў Беларусі. У канцы лютага адбыўся сяброўскі інтэлектуальны турнір Bright mind, удзел у якім прынялі каманды «Беларусбанка», а таксама Дырэкцыі, валанцёраў, кампаній-партнёраў, артыстаў і зорных паслоў II Еўрапейскіх гульняў.
Bright mind 2.0 не прымусіў сябе доўга чакаць - ужо ў чэрвені турнір сабраў эрудытаў з ліку карпаратыўных кліентаў банка. Яшчэ адна гульня пад крылом «Плацінавай Савы» прайшла гэтай восенню ў аддзяленні дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Фрунзенскага раёна Мінска. Мерапрыемства было прысвечана Дню дабра і павагі.
Вельмі сімвалічна, што «Беларусбанк» завяршыў яркі інтэлектуальны сезон у коле калег-банкіраў.
Аддзел камунікацый