Навіны банка і прэс-рэлізы
23.12.2019

Падарожнічайце з карткай Visa Platinum «Беларусбанка» і атрымлівайце бонусы ў аэрапорце

Плануеце падарожжа з вылетам з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск»? У нас ёсць для вас спецыяльная прапанова!

Калі вы трымальнік прэміяльнай карткі Visa Platinum «Беларусбанка», можаце скарыстацца Прыярытэтным сэрвісам Visa ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» і паслугай бясплатнай упакоўкі багажу.

Каб бясплатна спакаваць багаж і прайсці кантроль бяспекі на прыярытэтнай аснове вам трэба:

  • Атрымаць ваўчар Прыярытэтнага сэрвісу Visa на інфармацыйнай стойцы на 3-м паверсе аэрапорта;
  • Скарыстацца сэрвісам бясплатнай упакоўкі багажу;
  • Прайсці рэгістрацыю на стойцы для абслугоўвання пасажыраў бізнес класа і здаць багаж;
  • Прад'явіўшы ваўчар Прыярытэтнага сэрвісу, прайсці ў зону кантролю бяспекі.

Прапанова па ўпакоўцы багажу дзейнічае да канца снежня бягучага года.

Падрабязнасці на visa.com.by.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!