Навіны банка і прэс-рэлізы
20.12.2019

Паляпшаючы сістэму адукацыі краіны: «Беларусбанк» і БДТУ падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

«Беларусбанк» і «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» заключылі пагадненне аб узаемавыгадным супрацоўніцтве. Ва ўрачыстай цырымоніі падпісання дакумента прынялі ўдзел першы намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» Аляксандр Паліўка і рэктар БДТУ Ігар Войтаў.

soglashenie-bb-bgtu-1

«З Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам наш банк супрацоўнічае больш чым 15 гадоў, — адзначыў Аляксандр Паліўка. — Падпісанае сёння пагадненне выводзіць нашы ўзаемаадносіны на абсалютна новы ўзровень, у рамках якіх мы пачнем рэалізоўваць яшчэ больш сумесных ініцыятыў. Асаблiвую ўвагу будзем надаваць павышэнню фінансавай граматнасці студэнтаў. Мы жадаем, каб маладыя людзі былі падкаваныя ў галіне фінансаў, умелі прымаць рацыянальныя рашэнні, павышаючы пры гэтым узровень свайго дабрабыту.
Ужо ў новым навучальным годзе тысячы студэнтаў тэхналагічнага ўніверсітэта стануць уладальнікамі картак, якія будуць служыць ім не толькі пропускам, але і плацежным, а таксама дысконтным інструментам, па якім яны змогуць атрымліваць розныя зніжкі і бонусы. Таксама мы разглядаем працаўладкаванне ў нашым банку выпускнікоў універсітэта, якія спецыялізуюцца на IT-абароне і кібербяспецы, як адзiн з напрамкаў супрацоўніцтва, паколькі гэты напрамак сёння вельмі актуальны для банкаўскай сістэмы».

soglashenie-bb-bgtu-2

Супрацоўніцтва найбуйнейшага банка і вядучай ВНУ краіны прадугледжвае рэалізацыю сумесных ініцыятыў, накіраваных на лічбавую трансфармацыю ў рамках праекта «Лічбавы ўніверсітэт». Партнёрства ўключае ў сябе рэалізацыю сумеснага праекта па выпуску студэнцкіх картак студэнтам універсітэта, магчымага «зарплатнага праекта» для супрацоўнікаў БДТУ з функцыянальнасцю, аналагічнай студэнцкаму білету (аб'яднанне плацежнага інструмента і пропуску на тэрыторыю навучальнай установы).

Па словах рэктара БДТУ Ігара Войтава, універсітэт мае намер падтрымліваць стартапы маладых вучоных i бачыць «Беларусбанк» у якасці партнёра ў гэтай сферы.

«Наша ВНУ ўвайшла ў эксперымент па інавацыйным развіцці тэхналагічных зон у пяці ўніверсітэтах рэспублікі - такое рашэнне прыняў Кіраўнік дзяржавы, — паведаміў Ігар Войтаў. — Мы распрацоўваем праекты па выпуску новай інавацыйнай прадукцыі, іх будзем рэалізоўваць у сваім жа тэхналагічным парку. Сёння мы ўжо падрыхтавалі каля 150 прапаноў і ў рамках нашага пагаднення будзем абмяркоўваць іх з «Беларусбанкам». Таксама мы разлічваем на адкрыццё сумеснага з банкам фонду для развіцця стартапаў, каб даць магчымасць маладым вучоным стварыць свае кампаніі».

soglashenie-bb-bgtu-3

Для прадстаўнікоў банка кіраўніцтва БДТУ правяло экскурсію па ВНУ і пазнаёміла са сваімі інавацыйнымі распрацоўкамі

У рамках двухбаковага пагаднення ўстановы таксама плануюць распрацаваць магчымасць рэалізацыі праекта, які дазваляе ажыццяўляць аплату ў пункце харчавання БДТУ з выкарыстаннем тэхналогіі FaceID (сістэма распазнання асобы для ажыццяўлення плацяжоў) з прыцягненнем студэнтаў універсітэта. 

Сумеснае партнёрства таксама прадугледжвае арганізацыю практыкі студэнтаў дзённай формы навучання БДТУ па эканамічных і IT-напрамках з мэтай адбору найбольш перспектыўных студэнтаў для далейшага працаўладкавання ў структурныя падраздзяленні банка.

soglashenie-bb-bgtu-4

Даведачна:

У цэлым, па ўсёй краіне ўладальнікамі студэнцкіх картак «Беларусбанка» сталі ўжо больш за 15 тысяч чалавек з 17 ВНУ.

Аддзел камунікацый

Отдел коммуникаций

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!