У мінулую пятніцу ў Мінску абвясцілі самыя народныя брэнды. Сярод іх, вядома ж, «Беларусбанк» - пераможца прэміі «Народная марка» ў намінацыі «Банк і яго Банкаўскі прадукт» і прызёр у намінацыі «Карта растэрміноўкі» з прадуктам «Магніт».
Больш за шэсць мільёнаў жыхароў Беларусі выбіраюць «Беларусбанк». Давер кліентаў і партнёраў штогод расце, а значыць, і народная любоў да брэнду таксама.
Даведачна: «Народная Марка» Беларусі – штогадовая агульнанацыянальная прэмія, якая вызначае лідзіруючыя брэнды краіны шляхам масавага адкрытага галасавання насельніцтва ў сродках масавай інфармацыі.
Місія прэміі - выявіць актуальныя спажывецкія перавагі жыхароў Беларусі ў катэгорыях харчовых, нехарчовых тавараў і паслуг масавага попыту. Прызнанне марак і вытворцаў «народнымі» дадае каштоўнасці брэндам, якія імкнуцца да стварэння якаснага прадукту і выкарыстоўваюць сучасныя інструменты прасоўвання.
Аддзел каммунікацый