ААТ «ААБ Беларусбанк» упершыню выступіла ў ролі вядучага арганізатара бівалютнага сіндыкаванага крэдыту для АКБ «Аграбанк» (Узбекістан). Дзякуючы сумесным намаганням удзельнікаў здзелкі сума сіндыката перавысіла 70 млн еўра ў эквіваленце. Крэдытныя сродкі выдзелены на агульнакарпаратыўныя мэты і фінансаванне гандлёвых кантрактаў кліентаў АКБ «Аграбанк». У сіндыкаце, прадстаўленым на рынку ўпаўнаважанымі вядучымі арганізатарамі ПАТ «Прамсувязьбанк» і ТКБ Банк ПАТ, прынялі ўдзел банкі з Азербайджана, Беларусі, Казахстана і Расіі.
З прычыны маштабных эканамічных рэформ Узбекістан стаў драйверам росту ў Цэнтральнай Азіі. Рэгіёнам актыўна цікавяцца замежныя інвестары.
Удзел у здзелцы найбуйнейшага беларускага банка пацвярджае ўзаемны інтарэс фінансавых інстытутаў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Узбекістан да развіцця і падтрымкі знешняга гандлю паміж рэзідэнтамі дзвюх краін.
Даведачна:
АКБ «Аграбанк», заснаваны ў 1988 годзе, з'яўляецца адным з вядучых банкаў на рынку рознічнага і карпаратыўнага крэдытавання ва Узбекістане. Займае 5 месца сярод узбекскіх банкаў па памеры актываў і капіталу.