У Мінску прайшоў міжнародны ПЛАС-форум СНД «Фінтэх без межаў. Лічбавая Еўразія». «Беларусбанк» выступіў партнёрам форуму.
У гэтым годзе мерапрыемства прысвяцілі сучаснаму стану і перспектывам развіцця банкінгу і плацежнай індустрыі, фінтэху і інавацыям у ключавых краінах Еўразіі, якія ўваходзяць у ЕАЭС, СНД, ШАС і інш. У рабоце форуму прынялі ўдзел вядучыя сусветныя эксперты банкаўскай індустрыі, прадстаўнікі нацыянальных рэгулятараў краін СНД, тэхнічных і вытворчых кампаній. Таксама арганізатары запрасілі экспертаў з краін афрыканскага кантынента, якія падзяліліся вопытам дыджыталізацыі сваіх фінансавых рынкаў.
У панэльнай дыскусіі з рэгулятарам, дзе прынялі ўдзел кіраўнікі ключавых банкаў Беларусі і Нацбанка, мадэратарам выступіў намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» Аляксандр Ягораў. У рамках гэтай сесіі абмеркавалі магчымасць канкурэнцыі або партнёрства фінтэха і банкаў, запатрабаванасць наяўных сродкаў у насельніцтва, імгненныя плацяжы як сродак зрабіць разлікі больш хуткімі, надзейнымі і таннымі.
Спікеры выказалі меркаванне пра тое, што як такавога фінтэха ў Беларусі няма і яго функцыі выконваюць банкі.
Завяршаючы панэльную дыскусію мадэратар Аляксандр Ягораў прапанаваў яе ўдзельнікам падумаць, якім будзе банк будучыні і выказаў сваё меркаванне.
Аддзел камунікацый