Навіны банка і прэс-рэлізы
22.11.2019

Падтрымліваючы прыватны сектар: ЕІБ прадаставіць «Беларусбанку» крэдытную лінію на 85 млн еўра

Еўрапейскі інвестыцыйны банк прадаставіць ААТ «ААБ Беларусбанк» чарговую крэдытную лінію ў памеры 85 млн еўра для фінансавання суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу. Адпаведны дагавор сёння падпісалі выканаўчы дырэктар «Беларусбанка» Міхаіл Кулічкоў і віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Ліліяна Паўлава. Дакумент падпісаны ў рамках візіту дзяржаўнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь, узначаленай Прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам, на інвестыцыйны саміт «Усходняга партнёрства», які праводзіцца пад эгідай Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў г. Лондане.

eib-85mln-1

Крэдытныя сродкі будуць накіраваны на фінансаванне прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу (з колькасцю супрацоўнікаў да 250 чалавек і доляй удзелу дзяржавы ў статутным капітале не больш за 25%).

«Падпісаўшы першае пагадненне з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам на 25 млн еўра, мы прыцягнулі знешнія крэдытныя рэсурсы і накіравалі іх на рэалізацыю перспектыўных праектаў у сельскай гаспадарцы, дрэваапрацоўцы, малочнай і харчовай прамысловасці», — адзначыў выканаўчы дырэктар «Беларусбанка» Міхаіл Кулічкоў.

eib-85mln-2

«Сёння мы заключылі новае пагадненне з нашымі партнёрамі - на 85 млн еўра. Зацікаўленасць у фінансаванні за кошт рэсурсаў ЕІБ выказалі каля 100 прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу розных галін эканомікі. Названыя сродкі будуць накіраваны на крэдытаванне бягучай і інвестыцыйнай дзейнасці нашых кліентаў», — дадаў Міхаіл Кулічкоў.

Крэдытная лінія ЕІБ з улікам яе прывабных умоў дазволіць умацаваць лідарскія пазіцыі «Беларусбанка» на рынку крэдытавання МСБ у Рэспубліцы Беларусь і забяспечыць рэалізацыю кліенцкіх бізнес-ініцыятыў на максімальна выгадных умовах.

Даведачна:

Еўрапейскі інвестыцыйны банк - фінансава-крэдытная ўстанова Еўрасаюза, якая прадастаўляе доўгатэрміновае фінансаванне, тэхнічныя веды і вопыт для рэалізацыі праектаў у Еўропе і за яе межамі. Уласнікамі банка выступаюць 28 дзяржаў - членаў ЕС. Сярод асноўных напрамкаў дзейнасці ЕІБ - падтрымка малых і сярэдніх прадпрыемстваў, інавацый, інфраструктурных праектаў.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!