У панядзелак, 18 лістапада, адбылося адкрыццё Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва - маштабнай падзеі для прадстаўнікоў усіх відаў бізнесу і стартапаў Беларусі. Мэта мерапрыемства - даць удзельнікам канкрэтныя парады па прасоўванні кампаній і расказаць пра кейсы развіцця інавацыйных прадуктаў.
Стэнд «Беларусбанка» ўдзельнічае ў выставе форуму і прэзентуе свае паслугі гасцям мерапрыемства. Яго ў рамках афіцыйнага адкрыцця выставы наведала дэлегацыя банка на чале з першым намеснікам старшыні праўлення Аляксандрам Паліўка.
Найбуйнейшы банк краіны сёння надае вялікую ўвагу падтрымцы ініцыятыў беларускага бізнесу, стабільна ўтрымліваючы лідарскія пазіцыі на рынку крэдытавання МСБ.
«У бягучым годзе мы падпісалі першае пагадненне з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам. Стаўка па гэтых сродках ніжэй за 3% гадавых у еўра. Гэтая лічба набліжаецца да еўрапейскіх трэндаў на інвестыцыі, – адзначыў Аляксандр Паліўка. – Першыя 25 млн мы асвоілі, літаральна ў гэтым месяцы чакаем падпісання 85-мільённага траншу. Прычым поўны камплект кліентаў на гэтыя грошы ў нас ужо ёсць. Мы ідзем дастаткова шырокім фронтам, і я спадзяюся, што гэта стане трэндам ва ўсёй краіне, ва ўсёй банкаўскай сістэме».
Таксама «Беларусбанк» ужо трэці раз выступіў партнёрам Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года». Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пройдзе 20 лістапада ў рамках Тыдня прадпрымальніцтва з удзелам прадстаўнікоў банка.
Даведачна: Сёння банк мае шэраг прапаноў для суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу: льготныя крэдытныя прадукты, партнёрскія праграмы, лізінгавыя, брокерскія і кансалтынгавыя паслугі. Паспяхова рэалізуецца Праграма фінансавай падтрымкі МСБ, якая прапануе юрыдычным асобам выгадныя працэнтныя стаўкі па крэдытах для развіцця свайго бізнесу. У рамках Праграмы ўжо заключана каля 6000 крэдытных дагавораў, а з пачатку года аб'ём крэдытных сродкаў на падтрымку бізнес-ініцыятыў склаў 1,3 мільярда рублёў. Праекты закранаюць практычна ўсе сферы дзейнасці.