У Брэсцкім гарадскім выканаўчым камітэце адбылася сустрэча кіраўніцтва горада над Бугам і ААТ «ААБ Беларусбанк». Мэр горада Аляксандр Рагачук уручыў старшыні праўлення найбуйнейшага банка краіны Віктару Ананічу юбілейны знак «1000 гадоў гораду Брэсту».
Нагадаем, у рамках святкавання 1000-годдзя Брэста ў верасні бягучага года адбылася значная падзея для аховы здароўя абласнога цэнтра – перадача «Беларусбанкам» сучаснага рэанімабіля.
Перадача гораду новай «клінікі на колах» – гэта працяг сістэмнай падтрымкі, якая аказваецца найбуйнейшым банкам краіны ахове здароўя Беларусі. Так, у 2016 годзе «карэта жыцця» была перададзена Гродна, у 2017 годзе Магілёву, а у 2018-м – Бабруйску. Новы аўтамабіль для Брэста быў таксама набыты падчас дабрачыннага сацыяльнага праекта «Беларусбанк. Вектар дабрыні».
Рэанімабіль будзе абслугоўваць жыхароў Брэста і Брэсцкага раёна, а таксама гасцей горада. Гэта яшчэ адзін крок па паляпшэнні матэрыяльнай базы, укараненню новых тэхналогій і самага сучаснага абсталявання ў медыцынскіх установах Брэсцкага рэгіёну.
Аддзел камунікацый