Навіны банка і прэс-рэлізы
11.11.2019

Прадстаўнік ААТ «ААБ Беларусбанк» прыняў удзел у Рэгіянальным савеце ўдзельнікаў міжнароднай плацежнай сістэмы UnionPay

29 кастрычніка 2019 года ў г. Мінску адбылося 1-ае пасяджэнне 2-ой сесіі еўразійскага Рэгіянальнага савета ўдзельнікаў міжнароднай плацежнай сістэмы UnionPay, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі вышэйшага кіраўніцтва кампаніі UnionPay International і 17 банкаў-удзельнікаў плацежнай сістэмы з еўразійскага рэгіёну, а таксама Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

плацежная сістэма UnionPay

Ад ААТ «ААБ Беларусбанк» у мерапрыемстве прыняла ўдзел член Рэгіянальнага савета, намеснік Старшыні Праўлення Святлана Кажэкіна.

Падчас пасяджэння савета асветлены тэндэнцыі глабальнага развіцця індустрыі безнаяўных плацяжоў і бізнес-сінэргіі паміж рынкамі Еўразіі, падыходы да кастамізацыі картачных прадуктаў, спецыяльных прапаноў і партнёрскіх праграм з улікам рэгіянальных асаблівасцей іх прымянення, патэнцыялу для паскарэння развіцця бізнесу UnionPay у рэгіёне і ўмацавання супрацоўніцтва з банкаўскімі ўстановамі.

У рамках асобнай сустрэчы з кіраўніцтвам UnionPay International абмеркаваны бягучыя пытанні супрацоўніцтва ААТ «ААБ Беларусбанк» і плацежнай сістэмы, а таксама перспектывы пашырэння ўзаемадзеяння ў двухбаковым фармаце.