У беларускай сталіцы праходзіць сёмы Кастрычніцкі эканамічны форум, які з'яўляецца пляцоўкай для абмеркавання будучыні і сучаснасці Беларусі. Генеральным партнёрам мерапрыемства выступіў «Беларусбанк».
У гэтым годзе форум носіць назву «Нябачная рука Левіяфана». У рабоце «KEF-2019» прымаюць удзел першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын, галоўны эканаміст СГА доктар Роберт Купман, пастаянны прадстаўнік Сусветнага банка ў Беларусі доктар Аляксандр Крэмер і іншыя паважаныя спецыялісты.
У адкрыцці канферэнцыі «KEF-2019: Нябачная рука Левіяфана» ад банка ўдзельнікамі сталі старшыня праўлення Віктар Ананіч, намеснік старшыні праўлення Аляксандр Ягораў і дырэктар дэпартамента стратэгічнага развіцця і маркетынгу Антон Даўгавечны.
Як адзначыў у сваім выступленні першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын, пытанні танных вуглевадародаў перастаюць быць крытычнымі для выжывання эканомікі.
Дыскусіі па пытаннях эканамічнага развіцця сталі ключавымі на палях міжнароднага форуму. Размаўляючы з журналістамі, старшыня праўлення Віктар Ананіч расказаў, наколькі беларускія банкі здольны сёння падтрымаць развіццё краіны крэдытамі.
Падчас адкрыцця міжнароднай канферэнцыі «KEF-2019: Нябачная рука Левіяфана» Віктар Ананіч таксама азнаёміўся са стэндам Беларусбанка, у рамках якога ўдзельнікам і гасцям мерапрыемства быў прэзентаваны клуб «Персона».
На думку экспертаў, гэты форум, удзел у якім прымаюць прадстаўнікі ўлады і эканамісты сусветнага ўзроўню, з'яўляецца выдатнай пляцоўкай для дыскусіі і выбудоўвання адносін Рэспублікі Беларусь з сусветнымі фінансавымі інстытутамі і структурамі Еўрапейскага Саюза.
Аддзел камунікацый