Навіны банка і прэс-рэлізы
30.10.2019

Не прапусціце свежы выпуск карпаратыўнага часопіса банка (прэс-рэліз)

Новы нумар часопіса мы прысвяцілі папулярызацыі бізнесу праз сацыяльныя сеткі.

Пагутарылі з экспертамі ў галіне інтэрнэт-маркетынгу і даведаліся, якія інструменты сёння эфектыўна працуюць і спрыяюць высокім продажам тавараў і паслуг.

Дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка паказаў свой Instagram, назваўшы яго сродкам, праз які любы жадаючы можа даведацца, чым жыве ўстанова, фінансуемая з дзяржбюджэту. Заснавальнік блога «Koko.by» Павел расказаў, як звычайны сайт з рэцэптамі ператварыць у самы папулярны беларускі фуд-блог, а намеснік дырэктара фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Анатоль Котаў падзяліўся «невядомымі» фактамі аб II Еўрапейскіх гульнях.

Акрамя таго, даведаліся аб новым напрамку ў экалогіі – плогінгу. А таксама зразумелі, што большасць беларусаў выступаюць за ЗЛЖ. Бо ў папулярным анлайн-марафоне Мікіты Данько «Жиросжигатель» удзельнічае ўжо каля 30 тысяч чалавек.

Таксама ў гэтым нумары мы апублікавалі цікавыя лічбы актыўнасці буйных беларускіх брэндаў у віртуальнай прасторы і растлумачылі, чаму толькі 20% кампаній выкарыстоўваюць інтэрнэт-маркетынг у якасці прасоўвання сваіх прадуктаў.

Аддзел камунікацый

часопіс Беларусбанка