У сераду, 23 кастрычніка, «Беларусбанк» сумесна з плацежнай сістэмай БЕЛКАРТ аб'яднаў актыўных і прасунутых школьнікаў Мінска ў Палацы дзяцей і моладзі пад эгідай праекта «Карта навучэнца збірае сяброў».
Хлопцаў і дзяўчат чакала поўная сюрпрызаў і актыўнасцей праграма, якая стартавала з уручэння падарункаў ад арганізатараў мерапрыемства.
Тэмп зносінам задаў намеснік дырэктара дэпартамента рознічнага бізнесу Аляксандр Вайтовіч, які падзяліўся з юнымі кліентамі банка загадкамі, сакрэтамі і лайфхакамі, звязанымі з Картай навучэнца.
Школьнікі ацанілі ўнікальнасць Карты і шчыра пашкадавалі дарослых, у якіх у паўсядзённым жыцці няма такога карыснага памочніка. Бо для дзяцей гэта не толькі незаменная плацежная картка, але і першы асабісты дакумент. Сёння трымальнікам Карты навучэнца з'яўляецца кожны другі школьнік Мінска.
Акрамя таго, дзеці даведаліся, што дзякуючы Карце навучэнца можна змясціць у кішэні цэлы банк, устанавіўшы на тэлефоне мабільнае прыкладанне «Беларусбанка».
Інтарэс юных кліентаў банка да новых фінансавых ведаў пацвердзіла іх актыўнасць у віктарыне па фінансавай граматнасці. Самым уважлівым і прадпрымальным «Беларусбанк» і БЕЛКАРТ уручылі каштоўныя прызы.
Пазітыву мерапрыемству дадаваў яшчэ і жыццярадасны казачны персанаж Грошык.
Сустрэча завяршылася сумесным сэлфі арганізатараў, артыстаў і ўдзельнікаў, а таксама фотасесіяй з Грошыкам і гіганцкім мядзведзем Аэра.