Навіны банка і прэс-рэлізы
24.10.2019

Аляксандр Ягораў прыняў удзел у Міжнародным форуме «Банкіт-2019»

Намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» Аляксандр Ягораў прыняў удзел у панэльнай дыскусіі XVI Міжнароднага форуму па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях «Банкіт-2019», які прайшоў у «Прэзідэнт-Атэлі» ў Мінску. Арганізатары мерапрыемства – Нацыянальны банк Беларусі, Навукова-тэхналагічная асацыяцыя «Інфапарк» і Асацыяцыя беларускіх банкаў.

bankit-2019-1

Галоўная тэма пленарных пасяджэнняў форуму – лічбавая трансфармацыя, стварэнне экасістэмы, павышэнне эфектыўнасці банкаў і іх канкурэнтаздольнасці з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных і лічбавых тэхналогій.

У рамках секцыі «Лічбавая трансфармацыя банкаў: чаканні і рэальнасць» Аляксандр Андрэевіч адзначыў: «У экасістэме банкі будуць перабудоўвацца. Банкаўскія паслугі зменшацца ў аб'ёме, і зарабляць мы пачнем на камісійных. Тут важна гаварыць пра трансфармацыю: не пра пераход ад паперы да лічбы, а пра трансфармацыю ўсіх працэсаў унутры банка, пабудову і стварэнні новых.
Многія, напэўна, чыталі кнігі «Банк 2.0», «Банк 3.0», цяпер выйшла «Банк 4.0». Там было добрае азначэнне аб тым, што трансфармацыя банка – гэта не значыць, што кліент запаўняў анкету раней на паперы, а цяпер запаўняе яе адразу на камп'ютары. Трансфармацыя – гэта калі кліент у прынцыпе не запаўняе анкет, але пры гэтым атрымлівае супастаўны або большы аб'ём паслуг. Гэта азначае тое, да чаго мы будзем імкнуцца. І тут важна адзначыць і падзякаваць за тыя дзеянні, якія ўжо робіць рэгулятар – гэта той мемарандум, што падпісаны паміж Нацыянальным банкам і Канфедэрацыяй Лічбавага Бізнесу, які дазваляе рухацца ў бок лічбавай трансфармацыі», – падкрэсліў член праўлення найбуйнейшага банка краіны.

bankit-2019-2

Пры гэтым па яго словах, ёсць яшчэ адна вельмі важная рэч, аб якой усім варта падумаць: заканадаўства часта не паспявае за інавацыямі.

Як адзначыў намеснік старшыні праўлення Беларусбанка, інавацыі не могуць стварацца там, дзе ёсць заканадаўства, таму што там ужо ўсё працуе. «Інавацыі з'явяцца тады, калі банкі будуць гатовы прымаць на сябе большы ўзровень рызыкі. Пытанне ў тым, як банкам прымаць гэтыя рызыкі, не павялічваючы агульнасістэмную рызыку банкаўскай сістэмы», – рэзюмаваў топ-менеджар банка.