Навіны банка і прэс-рэлізы
21.10.2019

«Беларусбанк» падтрымаў канферэнцыю аб праблемах прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця

эканамічнае развіццё

У рамках садзейнічання высокаму ўзроўню дыскусіі па пытаннях эканамічнага развіцця ў краіне «Беларусбанк» аказаў падтрымку юбілейнай ХХ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Праблемы прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця», арганізаванай Міністэрствам эканомікі і Навукова-даследчым эканамічным інстытутам.

У канферэнцыі прынялі ўдзел эксперты ў эканамічнай сферы з Беларусі, Расіі, Казахстана, Польшчы, Узбекістана, Азербайджана, Украіны і іншых краін, прадстаўнікі бізнес-супольнасцяў і кіраўнікі ключавых органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама прадстаўнікі «Беларусбанка» - намеснік старшыні праўлення Аляксандр Ягораў і дырэктар дэпартамента стратэгічнага развіцця і маркетынгу Антон Даўгавечны.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў адзначыў, што Беларусь за няпоўныя 30 гадоў прайшла ўнікальны шлях эканамічнай трансфармацыі. І, звяртаючыся да залы, дадаў: «Ад вас чакаюцца рэальныя рэцэпты пераўтварэнняў, якія былі б гарманічна ўплецены ў менталітэт грамадства, яго гатоўнасць, здольнасць да іх, і адказвалі б нацыянальным прыярытэтам і прынцыпам дзяржаўнай палітыкі.»

стратэгічнае развіццё эканомікі

Паводле яго слоў, найвышэйшую каштоўнасць сёння прадстаўляюць ідэі аб умацаванні, развіцці і стварэнні новых інстытутаў, узаемнай адказнасці і даверу паміж дзяржаўным, карпаратыўным і прыватным сектарам. «Мэта простая: каб кожны чалавек, які выбраў Беларусь месцам свайго пражывання, стаў больш багатым, шчаслівым і больш паспяховым», - дадаў Мікалай Снапкоў.
У сваю чаргу пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаанна Казана-Вішнявецкі пракаменціравала: «У Беларусі пералік індыкатараў дасягнення мэт устойлівага развіцця ўключае 225 паказчыкаў, з іх 145 паказчыкаў адпавядаюць глабальнаму пераліку, а 80 дапоўнены або зменены альтэрнатыўнымі, актуальнымі для Беларусі, і будуць выкарыстоўвацца ў сістэме стратэгічнага планавання і маніторынгу на рэспубліканскім узроўні.»

мэты ўстойлівага развіцця

Як адзначыла пастаянны каардынатар ААН у Беларусі, наша краіна дасягнула значных поспехаў і займае 23-е месца ў Міжнародным індэксе мэт устойлівага развіцця, што ацэньваецца вышэй сярэдняга па рэгіёне.

У сваю чаргу дырэктар дэпартамента Антон Даўгавечны пракаменціраваў рызыкі, агучаныя выступаючымі спікерамі ў частцы развіцця дзяржсектара. На яго думку, зарэгуляванасць працы дзяржаўных прадпрыемстваў па многіх напрамках накладае сур'ёзныя абмежаванні на іх эфектыўнасць. Ва ўмовах нізкай эфектыўнасці і бягучага фінансавага становішча дзяржпрадпрыемстваў без рэструктурызацыі сектара фарміруе пагрозы для перспектыў ўстойлівага эканамічнага развіцця ўжо ў бліжэйшай перспектыве.

Устойлівае эканамічнае развіццё

Галоўнымі тэмамі канферэнцыі сталі пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця, спадарожныя ім выклікі і перспектывы. Прайшлі пленарныя пасяджэнні і круглы стол на тэму «Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2035 года: мэты, прыярытэты і індыкатары ўстойлівага развіцця».