«Беларусбанк» з азнаямленчым візітам наведала дэлегацыя Рэспубліканскага саюза прафсаюзных арганізацый работнікаў банкаў і фінансава-крэдытных устаноў Арменіі і Незалежнай федэрацыі банкаўскіх служачых Італіі. Сустрэча прайшла ў рамках правядзення IV Міжнароднай канферэнцыі «Прафсаюзы банкаўскага сектара: гісторыя, рэаліі і выклікі», прысвечанай 100-годдзю Беларускага прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў.
Вялікае ўражанне ў гасцей выклікала экскурсія па Галаўным офісе банка. Замежныя калегі наведалі музей, дзе пазнаёміліся з гісторыяй фінансавай установы і яе станам на цяперашні час, залы абслугоўвання юрыдычных і фізічных асоб, сацыяльныя аб'екты, у тым ліку спартыўная і актавая залы. VIP-офіс банка асабліва здзівіў гасцей новым фарматам абслугоўвання і высокім узроўнем сэрвісу.
Пасля завяршэння азнаямленчай экскурсіі адбылася сустрэча бакоў.
Аляксандр Іосіфавіч таксама расказаў гасцям, у чым заключаецца сумесная праца кіраўніцтва банка і Аб'яднанай прафсаюзнай арганізацыі, наколькі вялікая ўвага надаецца фарміраванню здаровага ладу жыцця, правядзенню карпаратыўных мерапрыемстваў, пазнаёміў з асноўнымі напрамкамі сацыяльнай палітыкі банка.
У сваю чаргу, Старшыня Галіновага Прафсаюзу банкаў і фінансава-крэдытных устаноў Рэспублікі Арменія Лаура Акапян адзначыла, што ўжо на працягу 10 гадоў галіновы прафсаюз Арменіі супрацоўнічае з Прафсаюзам работнікаў банкаўскіх і фінансавых устаноў Рэспублікі Беларусь. Такое пагадненне было падпісана ў 2009 годзе.
Каардынатар міжнароднага дэпартамента Аўтаномнай федэрацыі банкаўскіх работнікаў Італіі Панфецці Лука заўважыў, што гэта яго 10-ы візіт у нашу краіну. «Я люблю беларускі балет і працы Марка Шагала. Люблю прыязджаць у Беларусь, і мне вельмі прыемна мець зносіны з прадстаўнікамі прафсаюзнага руху банкаўскіх і фінансавых работнікаў вашай краіны», — падзяліўся ўражаннямі Панфецці Лука.
Ён расказаў, што банкі ў яго краіне на тэрыторыі сучаснай Тасканы зарадзіліся яшчэ ў 1460 годзе ў тым выглядзе, у якім яны ёсць. Сёння Аўтаномная федэрацыя банкаўскіх работнікаў - гэта самы вялікі прафсаюз Італіі. Ён налічвае 100 тысяч супрацоўнікаў, якія задзейнічаны ў банкаўскай сферы, што складае больш за 30 працэнтаў ад усіх банкаўскіх служачых. «У перыяд нядаўняга эканамічнага і сацыяльнага крызісу ў банкаўскай сферы Італіі мы ўкаранілі сістэму ранняга выхаду на пенсію і такім чынам пазбеглі масавых звальненняў. Сёння мы сацыяльна падтрымліваем нашых работнікаў праз страхаванне медыцынскіх расходаў і пенсіённы фонд»,— падзяліўся вопытам прадстаўнік незалежнай федэрацыі банкаўскіх служачых Італіі.
Сяброўская сустрэча, на думку ўсіх бакоў, паслужыць далейшаму ўмацаванню сувязяў і плённаму супрацоўніцтву паміж прафсаюзнымі арганізацыямі Беларусі, Арменіі і Італіі.
Аддзел камунікацый