Навіны банка і прэс-рэлізы
08.10.2019

Эмітавана мільённая карта Клуба #настарт. Яе ўладальнікам стаў будучы кулінар

У Беларусбанку ўжо склалася традыцыя віншаваць юбілейных трымальнікаў плацежных картак. Клуб #настарт - самы вялікі Клуб банка, арыентаваны на актыўную моладзь, папоўніўся мільённым трымальнікам. Ім стаў Даміян Шыбнеў з Мінска.

Малады чалавек - студэнт Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа кулінарыі. Картку юбілейнаму члену Клуба #настарт уручылі прама ў навучальнай установе.

Даміян расказаў, што доўга выбіраў, якая картка падыходзіць яму больш за ўсё. Падрабязна вывучыўшы і параўнаўшы прадукты, ён спыніўся на карце Клуба #настарт.

страховка со скидкой

«Я атрымліваю кэшбэк до 12 %, разлічваючыся карткай у арганізацыях-партнёрах банка – гэта тое, што мне патрэбна».  —  каменціруе Даміян.

Кэшбэк у памеры 3% можна таксама атрымаць, ажыццяўляючы разлікі пры куплі на сайце БЧ. Выкарыстоўваючы бескантактавую міжнародную картку плацежнай сістэмы Visa, кліент можа атрымліваць кэшбэк ад аперацый у інтэрнэце.

Для трымальнікаў карткі Клуба #настарт прадугледжана афармленне ўкладу «Інтэрнэт-дэпазіт-трэнд-безадзыўны» на спецыяльных умовах з працэнтнай стаўкай большай, чым для іншых кліентаў банка. Афармленне страхоўкі (на выбар) для членаў Клуба таксама ажыццяўляецца на выгадных умовах - са зніжкай 15%.

Яшчэ адзін прыкметны плюс карты - невысокі кошт афармлення. За карту тэрмінам дзеяння 3 гады вы заплаціце ўсяго 9 рублёў, калі будзеце афармляць дыстанцыйна. Заказваючы карту ў аддзяленні - аддасце за яе 10 рублёў. Дадатковыя плацяжы па карце не спаганяюцца.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!