Навіны банка і прэс-рэлізы
30.09.2019

Прадстаўнікі Беларусбанка павіншавалі пераможцаў конкурсу «Лепшы горад (раён) і вобласць для бізнесу Беларусі»

У Нацыянальным гістарычным музеі сталіцы прайшоў конкурс «Лепшы горад (раён) і вобласць для бізнесу Беларусі». Генеральным партнёрам мерапрыемства выступіў Беларусбанк.

Лепшы горад для бізнесу у Беларусі

Прадстаўнікі найбуйнейшага банка краіны прынялі ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання прызёраў конкурсу. Намеснік дырэктара дэпартамента карпаратыўнага бізнесу Беларусбанка Сяргей Панкавец уручыў узнагароду пераможцу ў намінацыі «Лепшы раён для вядзення бізнесу ў сталіцы». Ім стаў Маскоўскі раён горада Мінска.

лепшы раён для бізнесу ў Мінску

Лепшы абласны цэнтр для бізнесу ў Беларусі

Пераможцам у асноўнай намінацыі «Лепшы абласны цэнтр Беларусі для бізнесу-2019» прызнаны горад Гродна. Лаўрэатам у намінацыі «Лепшая вобласць для бізнесу Беларусі» стала Мінская.

Лепшымі раёнамі для бізнесу (з колькасцю насельніцтва менш за 50 тыс. чалавек) сталі Пастаўскі, Брэсцкі, Брагінскі, Шчучынскі, Чэрвеньскі і Гарэцкі, з колькасцю насельніцтва больш за 50 тыс. чалавек  Лідскі раён.

Конкурс праводзіцца ўжо ў адзінаццаты раз. Яго мэта  пашырэнне дыялогу з бізнесам і ўладай, выяўленне праблем суб'ектаў гаспадарання малога, сярэдняга і буйнога бізнесу ў розных рэгіёнах краіны, асаблівасцяў прадпрымальніцкай дзейнасці і ўстанаўленне цесных кантактаў з кіраўнікамі падраздзяленняў мясцовых выканаўчых камітэтаў.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!