Навіны банка і прэс-рэлізы
27.09.2019

Беларусь пачынаецца тут. «Беларусбанк» выступіў партнёрам KEF-2019 у рэгіёнах

Якой павінна быць эканамічная і сацыяльная палітыка краіны, каб дасягненне мэт устойлівага развіцця не стала фармальнасцю? Пра гэта і не толькі гаварылі на рэгіянальных канферэнцыях «Кастрычніцкага эканамічнага форуму-2019» у Гродна і Магілёве. Партнёрам рэгіянальных канферэнцый выступае «Беларусбанк».

KEF-2019

Утрыманне нізкай інфляцыі, пазбяганне негатыўных эфектаў рэгулявання цэн, развіццё прыватнага бізнесу для гібкага рынку працы, уцягванне грамадзянскай супольнасці і прыватнага бізнесу ў вырашэнне сацыяльных праблем - гэтыя дзеянні, на думку дырэктара Даследчага цэнтра ІПМ, удзельніка канферэнцыі Аляксандра Чубрыка, дапамогуць у дасягненні мэт устойлівага развіцця.

мэты ўстойлівага развіцця

Таксама ўдзельнікі гродзенскай канферэнцыі абмеркавалі асноўныя драйверы рэгіянальнага развіцця ва ўмове жорсткіх бюджэтных абмежаванняў, слабыя і моцныя бакі беларускіх рэгіёнаў і пагаварылі аб тым, як прыватная ініцыятыва нараджае агульную карысць.

26 верасня форум прайшоў у Магілёве. Падчас яго правядзення супрацоўнікі «Беларусбанка» адказвалі на пытанні яго ўдзельнікаў і давалі кансультацыі аб банкаўскіх прадуктах і паслугах.

банкаўскія прадукты

Рэгіянальныя канферэнцыі KEF-2019 стартавалі ў Гродна і на працягу двух тыдняў пройдуць ва ўсіх абласных цэнтрах. Асноўны форум, тэма якога «Нябачная рука Левіяфана. Урокі 30 гадоў трансфармацыі Беларусі і не толькі», адбудзецца ў Мінску 31 кастрычніка і 1 лістапада.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!