Навіны банка і прэс-рэлізы
26.09.2019

У банкаўскага санаторыя бронза міжнароднага конкурсу

Відэапраект «ААБ Санаторый Спадарожнік» заняў трэцяе месца ў фінале міжнароднага конкурсу курортных брэндаў «ЗАЛАТЫЯ КУРОРТЫ ЕЎРАЗІІ» ў катэгорыі «Рэкламнае відэа».

санаторый спадарожнік

— Мы разумеем, што для любой санаторна-курортнай установы вельмі важна правільнае пазіцыянаванне, – дзеліцца дырэктар «Спадарожніка» Уладзімір Сяржант. – Гэты рэкламны ролік – добрая магчымасць ва ўсіх фарбах паказаць і расказаць, чаму да нас варта ехаць адпачываць і лячыцца. Ну а прызнанне на такім высокім узроўні надае ўпэўненасць, што мы на правільным шляху.

Паглядзець відэа можна тут.

 Даведачна:

Міжнародны конкурс курортных брэндаў «Залатыя курорты» створаны з мэтай дапамогі курортным аб'ектам у стварэнні якаснага відэапрадукту, папулярызацыі найбольш цікавых праектаў на тэрыторыі Расіі і Еўразійскай эканамічнай супольнасці.

Конкурс праходзіць у рамках Міжнароднага турысцкага фестывалю відэа, фота і анімацыі «Дзіва Еўразіі».

Залатыя курорты