Навіны банка і прэс-рэлізы
25.09.2019

Будзьце пільныя - махляры знаходзяць новыя шляхі падману

У верасні ў «Беларусбанк» звярнуліся дзясяткі кліентаў, яны рассказалі аб тэлефанаваннях махляроў, якія прасілі паведаміць асабістыя даныя.

Прывядзем у прыклад адзін з выпадкаў, пра якія расказалі кліенты. Аднаму з іх патэлефанавалі, прадставіліся супрацоўнікам банка і паведамілі, што ў яго асабістым кабінеце знаходзіцца заяўка на крэдыт у 5000 рублёў. Махляр папрасіў прадаставіць пашпартныя даныя кліента для адмены крэдыту. На шчасце, кліент даныя не прадаставіў і размову завяршыў. Гэта адзінае правільнае рашэнне, якое можа прыняць чалавек, калі яму тэлефануюць з падобнымі просьбамі.

Важна таксама ведаць, што калі заяўку на крэдыт (у тым ліку праз Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, сайт банка, інфакіёск, кантакт-цэнтр) вы не афармлялі або накіравалі яе з памылкі, супрацоўнікі банка інфармацыю асабістага характару (пашпартныя даныя, нумары рахункаў, астаткi грашовых сродкаў на рахунках і інш.) не запытваюць. Будзьце ўважлівыя!

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!