Навіны банка і прэс-рэлізы
18.09.2019

Дэлегацыя «Беларусбанка» прыняла ўдзел у форуме «Партнёрства ў мэтах развіцця» ў Будапешце

Дэлегацыя ААТ «ААБ Беларусбанк» на чале са старшынёй праўлення Віктарам Ананічам прыбыла з візітам у Венгрыю. Кіраўніцтва найбуйнейшага банка краіны прыняла ўдзел у міжнародным бізнес форуме «Партнёрства ў мэтах развіцця» і ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Галаўнога офіса Міжнароднага інвестыцыйнага банка ў Будапешце.

На палях форуму адбыўся шэраг сустрэч з кіраўніцтвам МІБа, ОТП Банка (Венгрыя) і іншых замежных фінансавых інстытутаў. Падчас перагавораў бакі абмеркавалі дзеючыя і перспектыўныя праекты, а таксама дэталі развіцця двухбаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж інстытутамі развіцця, дзяржаўнымі структурамі, камерцыйнымі банкамі і бізнесам.

Партнёрства ў мэтах развіцця

(на фота старшыня праўлення Беларусбанка Віктар Ананіч і старшыня праўлення Міжнароднага інвестыцыйнага банка Мікалай Косаў)

У рамках візіту таксама адбыліся перагаворы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Аляксандрам Панамаровым.

Даведачна:

Міжнародны інвестыцыйны банк - шматбаковы інстытут развіцця, дзейнасць якога накіравана на садзейнічанне сацыяльна-эканамічнаму развіццю, росту дабрабыту насельніцтва і эканамічнай кааперацыі краін-членаў. Асноўныя напрамкі дзейнасці - падтрымка малога і сярэдняга бізнесу ў краінах-членах і ўдзел у фінансаванні сацыяльна значных інфраструктурных праектаў.

Банк ажыццяўляе крэдытаванне пераважна праз вядучыя нацыянальныя фінансавыя інстытуты з дзяржаўным удзелам, банкі развіцця і экспартна-імпартныя банкі і агенцтвы, або ў партнёрстве з іншымі міжнароднымі інстытутамі развіцця.

Членамі банка з'яўляюцца: Рэспубліка Балгарыя, Венгрыя, Сацыялістычная Рэспубліка В'етнам, Рэспубліка Куба, Манголія, Расійская Федэрацыя, Румынія, Славацкая Рэспубліка, Чэшская Рэспубліка.

Аддзел камунікацый