«Беларусбанк» віншуе ўсіх сваіх кліентаў з Днём нараджэння Клуба «Аксаміт»!
Роўна 3 гады назад на банкаўскім рынку з'явіўся Клуб «Аксаміт» – першы комплексны прадукт для самых адданых кліентаў нашага банка - асоб аксамітнага ўзросту.
Прынцып работы Клуба – прадаставіць яго ўдзельнікам самы неабходны комплекс прадуктаў і паслуг на спецыяльна выгадных умовах.
На працягу 3-х гадоў Клуб удасканальваўся і пашыраў сваё напаўненне. На сённяшні дзень удзельнікаў Клуба «Аксаміт» - больш за 780 тыс. Для «Беларусбанка» гэта паказчык дакладнага пападання пад патрэбы свайго кліента і правільнага выбару шляху развіцця.
«Беларусбанк» у гонар Дня нараджэння робіць падарунак і дорыць зніжку 50% на афармленне карткі Клуба «Аксаміт».
«Спецыяльная прапанова дзейнічае ў перыяд з 00:00 16 верасня па 23:59 16 снежня 2019 года.
Каб скарыстацца прапановай дастаткова пакінуць заяўку на афармленне карткі ў дыстанцыйных сэрвісах банка (на сайце, у М-банкінгу і Інтэрнэт-банкінгу, у інфакіёсках, па тэлефоне 147) або звярнуцца ў любую ўстанову банка.
З улікам 50%-ай зніжкі кошт абслугоўвання карткі Клуба «Аксаміт» у дыстанцыйных сэрвісах складзе 5,50 BYN, пры афармленні ва ўстановах банка - 6 BYN.