Навіны банка і прэс-рэлізы
09.09.2019

У гонар 1000-годдзя: «Беларусбанк» падарыў гораду Брэсту новы рэанімабіль

Значная падзея для аховы здароўя Брэста - уручэнне рэанімабіля - адбылася напярэдадні ў горадзе над Бугам. Урачыстая перадача новай «клінікі на колах» «Беларусбанкам» абласному цэнтру прайшла ў рамках святкавання 1000-годдзя Брэста.

reanimobil-brest-1000-1

Перадача гораду рэанімабіля - гэта працяг сістэмнай падтрымкі, якая аказваецца найбуйнейшым банкам краіны ахове здароўя Беларусі. Так, у 2016 годзе «карэта жыцця» была перададзена Гродна, у 2017 годзе Магілёву, а ў 2018-м - Бабруйску. Новы аўтамабіль для Брэста быў таксама набыты ў ходзе дабрачыннага сацыяльнага праекта «Беларусбанк. Вектар дабрыні».   

reanimobil-brest-1000-2

«Мяне перапаўняюць пачуцці ад таго, што мы з'яўляемся сведкамі і ўдзельнікамі гэтай  незвычайнай падзеі - святкавання 1000-годдзя Брэста. На такія святы ходзяць з падарункамі. Яны павінны быць карыснымі. Таму пра выбар доўга не думалі, - адзначыў падчас уручэння рэанімабіля старшыня праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч. - У нас ёсць пяць дабрачынных праектаў, па якіх мы дапамагаем адоранай моладзі, навуцы, медыцыне. Адзін з іх завецца «Вектар дабрыні». Дзякуючы яму мы змаглі набыць і сёння дорым гораду рэанімабіль, які абсталяваны ўсім неабходным і самым сучасным абсталяваннем. Я спадзяюся, ён дапаможа дактарам Брэста  выратаваць жыцці тым, хто ў гэтым будзе мець патрэбу», - дадаў Віктар Ананіч. Старшыня павіншаваў усіх брастаўчан са святам, пажадаў здароўя і даўгалецця.

reanimobil-brest-1000-3

Аўтамабіль спецыяльнага прызначэння - хуткая медыцынская дапамога (клас С) маркі «Мэрсэдэс Спрынтар» прызначаны для транспарціроўкі і маніторынгу стану пацыентаў на дашпітальным этапе. Галоўнае ў «рэанімацыі на колах» - поўны камплект абсталявання для экстранай дапамогі. Ён абсталяваны ўсімі неабходнымі апаратамі для выратавання чалавечых жыццяў і аказання медыцынскай дапамогі на самым высокім узроўні.

Рэанімабіль паступіў у распараджэнне Дзяржаўнай установы аховы здароўя «Станцыя хуткай медыцынскай дапамогі г. Брэста».

reanimobil-brest-1000-4

Рэанімабіль будзе абслугоўваць жыхароў Брэста і Брэсцкага раёна, а таксама гасцей горада. Гэта яшчэ адзін крок па паляпшэнні матэрыяльнай базы, укараненні новых тэхналогій і самага сучаснага абсталявання ў медыцынскіх установах Брэсцкага рэгіёну.

У сваю чаргу старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук падзякаваў банку за падарунак.

«Хай гэты рэанімабіль будзе з мінімальным прабегам. Хай ён проста будзе ў нас пра запас!» - дадаў мэр горада.

У рамках праграмы мерапрыемстваў, прымеркаваных да 1000-годдзя Брэста, дэлегацыя «Беларусбанка» таксама наведала мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Кіраўніцтва банка ўсклала кветкі да вечнага агню, тым самым аддаўшы даніну памяці тым, хто ахвяраваў сваім жыццём у імя Перамогі.

reanimobil-brest-1000-5

Дэлегацыя банка азнаёмілася з экспазіцыяй «Музей вайны - тэрыторыя міру». Яе адметная рыса - выкарыстанне сучасных тэхналогій. Акрамя музейных прадметаў, якіх налічваецца больш за дзве тысячы, тут можна пагартаць электронную кнігу памяці, атрымаць інфармацыю, якая цікавіць з дапамогай інтэрактыўнага экрана, прайсціся праз трохаркавыя  вароты пад зорным небам...

reanimobil-brest-1000-6

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!