Навіны банка і прэс-рэлізы
04.09.2019

«Беларусбанк» і «Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый» абмеркавалі ключавыя напрамкі супрацоўніцтва

ААТ «ААБ Беларусбанк» і «Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый» абмеркавалі ключавыя сферы двухбаковага супрацоўніцтва. Перамовы адбыліся ў рамках афіцыйнага візіту прэзідэнта банка Цзінь Ліцюна.

У цяперашні час «Беларусбанк» праводзіць работу па паляпшэнні і пашырэнні магчымасцяў арганізацыі знешняга фінансавання эканомікі Рэспублікі Беларусь.

знешняе фінансаванне эканомікі

«Праведзеныя ў бягучым годзе  сустрэчы з калегамі з «Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый» у Мінску, Пекіне і Санье далі дакладна зразумець, што паміж нашымі фінансавымі інстытутамі ёсць магчымасці па ўстанаўленні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, – адзначыў у сваім прывітальным слове старшыня праўлення Беларусбанка Віктар Ананіч. – Нам вядома пра амбіцыйныя планы, у тым ліку ў дачыненні да краін – нерэгіянальных членаў Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый. Беларусь можа быць першым еўрапейскім партнёрам, які спрыяе рэалізацыі гэтых планаў. А Беларусбанк - апорным банкам па ўвасабленню такіх ініцыятыў».

Выгаднае геаграфічнае размяшчэнне Беларусі, яе кампактнасць, высокая кіруемасць і стабільнасць адкрываюць добрыя магчымасці для супрацоўніцтва і, галоўным чынам, па лініі інфраструктурных праектаў.

інфраструктурныя інвестыцыі

«Ваш банк мае вельмі добрую міжнародную рэпутацыю. Мы будзем рады кожнай магчымасці працаваць разам з «Беларусбанкам», – падкрэсліў прэзідэнт Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый Цзінь Ліцюнь. – У рамках візіту ў нас таксама адбыліся вельмі прадуктыўныя сустрэчы з кіраўніцтвам краіны. Па выніках перамоў мы атрымалі ўсю неабходную інфармацыю аб макраэканамічнай сітуацыі ў Беларусі. У прыватнасці, я б хацеў адзначыць высокія дасягненні банка ў эканамічнай і сацыяльнай сферах краіны».

высокія дасягненні банка

Даведачна:

Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый быў заснаваны ў кастрычніку 2014 года. Яго ключавая мэта – пераадоленне інфраструктурных абмежаванняў эканамічнага развіцця не толькі ў Азіі, але і за яе межамі. Статутны капітал складае $100 млрд. На бягучы момант банк налічвае каля 70 паўнапраўных удзельнікаў. Беларусь увайшла ў склад удзельнікаў 17 студзеня 2019 года.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!