Навіны банка і прэс-рэлізы
02.09.2019

Курс на стварэнне «Лічбавага ўніверсітэта»: «Беларусбанк» і БНТУ падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

ААТ «ААБ Беларусбанк» і УА «Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт» заключылі пагадненне аб узаемавыгадным супрацоўніцтве. Падпісанне дакумента прайшло ў рамках святкавання Дня ведаў у найбуйнейшым універсітэце краіны. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел старшыня праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч і рэктар БНТУ Сяргей Харытончык.

універсітэт Лічбавы

Двухбаковае супрацоўніцтва прадугледжвае рэалізацыю сумесных ініцыятыў, накіраваных на лічбавую трансфармацыю ў рамках праекта «Лічбавы ўніверсітэт». Гэта партнёрства ўключае ў сябе выпуск студэнцкіх картак для студэнтаў усіх курсаў БНТУ, рэалізацыю першага праекта па ўкараненні магчымасці здзяйснення плацяжоў па студэнцкіх картках універсітэта з выкарыстаннем плацежнага сэрвісу Samsung Рay, які дазваляе ажыццяўляць аперацыі з выкарыстаннем мабільных тэлефонаў.

партнёрскія адносіны

Выступаючы перад першакурснікамі, Віктар Ананіч адзначыў, што банк і ўніверсітэт на працягу 25 гадоў выбудоўваюць цесныя партнёрскія адносіны.

«Нашу сумесную ініцыятыву можна смела назваць пачаткам вялікага сумеснага шляху. Імкнучыся да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, асаблівую ўвагу мы надаем паляпшэнню развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі і павышэнню фінансавай граматнасці студэнтаў, - падкрэсліў старшыня праўлення. - Задача банка - быць сучасным, карысным і практычным. Мы жадаем, каб наша моладзь была падкавана ва ўсіх галінах, у тым ліку фінансава, умела прымаць рацыянальныя рашэнні, павялічваючы пры гэтым узровень свайго дабрабыту».

 фінансавая граматнасць

«Адзін з найважнейшых напрамкаў супрацоўніцтва з Беларусбанкам - развіццё інструментаў па сацыяльнай падтрымцы выкладчыкаў ВНУ», – паведаміў рэктар БНТУ Сяргей Харытончык. Паводле яго слоў, у гэтым пытанні найбуйнейшы банк краіны гатовы падтрымаць ініцыятывы ўніверсітэта. «Наша партнёрства будзе ўключаць у сябе правядзенне на пастаяннай аснове цыкла лекцый, трэнінгаў і іншых мерапрыемстваў па фінансавай граматнасці для прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнтаў БНТУ», - дадаў Сяргей Харытончык.

партнёрства з банкам

Сумеснае партнёрства таксама прадугледжвае падрыхтоўку і перападрыхтоўку спецыялістаў па розных напрамках банкаўскай дзейнасці, умацаванне матэрыяльнай базы ўніверсітэта.

Аддзел камунікацый