Навіны банка і прэс-рэлізы
21.08.2019

Санітарная дружына банка - лепшая ў сталіцы (прэс-рэліз)

Каманда Галаўнога офіса заваявала золата ў сталічных спаборніцтвах санітарных фарміраванняў, пуцёўку на якія атрымала падчас аналагічных баталій Маскоўскага раёна Мінска.

sandruzina

Памерацца вопытам, ведамі і ўменнем дзейнічаць у камандзе сабраліся па 9 дружын і звёнаў - чэмпіёны раённых спаборніцтваў.

Уступныя тыя ж - выратаванне пацярпелых у ачагах хімічнага, бактэрыялагічнага і камбінаванага паражэння, праверка табельнага аснашчэння, здача нарматываў па надзяванні процівагаза на сябе і пацярпелага і абавязкова праверка тэарэтычнай падрыхтоўкі.

sandruzina-1

Праходжанне этапаў арганізатары максімальна наблізілі да рэальных умоў: выносіць пацярпелых прыходзілася ў процівагазах і нават у процівачумных касцюмах. І гэта, дзеляцца ўдзельніцы, аказалася няпростым выпрабаваннем.

sandruzina-2

sandruzina-33

За кожным крокам і дзеяннем сандружынніцы сачылі суддзі этапаў і гэта дадавала хвалявання, паколькі важна было не памыліцца, каб не «займець» штрафных балаў. Але без іх не абышлося. Праўда, як высветлілася ў выніку, іх колькасць у каманды банка аказалася намнога меншай, чым у сапернікаў. Акрамя таго, большую частку з іх перакрыла «дзесятка» (максімальны бал) за тэорыю.

sandruzina-4

Перамагчы ў падобных спаборніцтвах, - расказвае камандзір санітарнай дружыны банка Таццяна Грамовіч, —  нават і не марылі.  Вядома, хацелася па выніку апынуцца ў топ-3. Таму, калі пасля здачы свайго маршрутнага ліста ўбачылі агульныя вынікі ў турнірнай табліцы - былі проста шакіраваны. 

Цяпер у скарбонцы разнастайных банкаўскіх узнагарод і кубкаў з'явілася новая - за перамогу ў Мінскіх гарадскіх спаборніцтвах грамадзянскіх фарміраванняў.

Аддзел камунікацый