Навіны банка і прэс-рэлізы
20.08.2019

Старшыня праўлення «Беларусбанка» наведаў буйнейшыя прадпрыемствы Гомельшчыны

З 8 па 14 жніўня Віктар Ананіч правёў рабочыя сустрэчы на Гомельшчыне, падчас якіх абмеркаваў з кіраўнікамі кампаній пытанні далейшага ўзаемадзеяння.

Падчас візіту старшыня праўлення азнаёміўся з новай лінейкай прадукцыі ААТ «Гомельшкло». Пры падтрымцы банка гэта прадпрыемства набыло тэхналагічную флоат-лінію і лінію па вытворчасці ліставога шкла магутнасцю 780 тон шкламасы за суткі.

gomelshina-1

Праведзеная прадпрыемствам мадэрнізацыя вытворчасці дазволіла пашырыць асартымент прадукцыі і выйсці на рынак з запатрабаванымі відамі шкла: энергазберагальным, мультыфункцыянальным і сонцаахоўным.

У рамках візіту ў горад Жлобін Віктар Ананіч сустрэўся з генеральным дырэктарам ААТ «Беларускі металургічны завод - кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская металургічная кампанія» Дзмітрыем Корчыкам.

gomelshina-2

Падчас сустрэчы кіраўнікі акрэслілі перспектывы далейшага супрацоўніцтва для рэалізацыі вялікіх мэт, якія ставяць перад сабой флагманы металургіі і фінансава-крэдытнага сектара краіны.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!