Навіны банка і прэс-рэлізы
09.08.2019

Карыстацца сістэмай «Інтэрнэт-банкінг» «Беларусбанка» стала прасцей - цяпер для доступу не патрэбна карта кодаў

З 19 жніўня ўносяцца змяненні ў правілы абслугоўвання кліентаў - фізічных асоб з выкарыстаннем сістэмы «Інтэрнэт-банкінг».

Цяпер новыя карты кодаў выдавацца не будуць. Пры аўтарызацыі акрамя лагіна і пароля, для доступу да сістэмы неабходна ўводзіць аднаразовы СМС-код, які будзе прыходзіць на ваш нумар мабільнага тэлефона пры кожным ўваходзе ў сістэму. Выкарыстанне карт кодаў, якія знаходзяцца ў кліентаў, будзе магчыма да выпрацоўкі іх рэсурсу.

Для забеспячэння бяспекі пры карыстанні паслугай «Інтэрнэт-банкінг» і спынення спроб несанкцыянаванага доступу да асабістых даных кліентаў сістэма «Інтэрнэт-банкінг» аўтаматычна блакіруе ўліковы запіс карыстальніка пасля трохразовага няправільнага ўводу аўтарызацыйных даных.

Разблакіраваць ваш уліковы запіс можна  з выкарыстаннем кнопкі «Забылі пароль?» на старонцы ўваходу ў сістэму, па тэлефоне 147, або скарыстацца паслугай «Разблакіроўка па СМС».

Важна! Пры ўваходзе ў сістэму «Інтэрнэт-банкінг», знаходзячыся за межамі Рэспублікі Беларусь, неабходна правяраць наяўнасць падключанай паслугі СМС-роўмінг у мабільнага аператара сотавай сувязі.

У якасці альтэрнатывы прапануем на час паездкі за мяжу бясплатна выкарыстоўваць плацежную функцыянальнасць сэрвісу М-банкінг «Беларусбанка» ў рамках тарыфу «Эканомны».

Сістэма «Інтэрнэт-банкінг» дазваляе бяспечна здзяйсняць банкаўскія аперацыі без звароту ў «Беларусбанк», выкарыстоўваючы камп'ютар і маючы доступ у інтэрнэт. Больш падрабязна аб магчымасцях сістэмы тут.

Аддзел камунікацый