Навіны банка і прэс-рэлізы
26.07.2019

Дэпазітарый «Беларусбанка» першым у Беларусі забяспечыў магчымасць дыстанцыйнага абслугоўвання кліентаў

Найбуйнейшы дэпазітарый краіны, «Беларусбанк», прадаставіў фізічным асобам магчымасць адкрыцця ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» поўнарэжымнага рахунку «дэпо». Наяўнасць такога рахунку з'яўляецца неабходным для інвесціравання грашовых сродкаў у каштоўныя паперы (аблігацыі, акцыі) і наступнай рэалізацыі правоў на іх.

Запуск гэтай тэхналогіі з'яўляецца яшчэ адным крокам цыфравізацыі банкам дзейнасці па аказанні паслуг на рынку каштоўных папер - кліентам ужо даступна магчымасць у рэжыме анлайн набываць аблігацыі банка і  асобных карпаратыўных эмітэнтаў, а таксама праглядаць інфармацыю па сваім рахунку «дэпо».

Дагавор на адкрыццё рахунку «дэпо» і дэпазітарнае абслугоўванне заключаецца з выкарыстаннем механізму аферты. З падрабязнай інфармацыяй пра ўмовы аказання фізічным асобам дэпазітарных паслуг можна азнаёміцца тут.

Аддзел камунікацый