Навіны банка і прэс-рэлізы
19.07.2019

У «Беларусбанку» можна аформіць страхоўку па праграме «З абаронай ад кляшча» са зніжкай - 30%

Добрыя навіны для ўдзельнікаў клубаў «Шчодры» (трымальнікаў банкаўскіх плацежных картак БЕЛКАРТ-Maestro/Mastercard Standard) і «Аксаміт»: у перыяд па 14 верасня гэтага года ў рамках рэкламнай акцыі аформіць страхоўку па праграме «З абаронай ад кляшча» можна са зніжкай у памеры 30%.

Нагадаем, кошт гадавой страхоўкі без уліку зніжкі на аднаго чалавека складае 16 рублёў на суму 1600 рублёў. Прадукт выдатна падыйдзе для дачнікаў, аматараў адпачынку на прыродзе і прадугледжвае арганізацыю і аплату комплексу медыцынскіх паслуг, неабходных пры ўкусе кляшча.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!