У рамках «Славянскага базару» прайшоў Дзень маладзёжнага брэнда. На плошчы Перамогі ў Віцебску адбылося ўзнагароджанне лепшых іміджавых гандлёвых марак, якія выбралі падчас сацыялагічнага даследавання, што праводзілася Асацыяцыяй абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд» сумесна з Маладзёжнай лабараторыяй сацыялагічных даследаванняў ЦК БРСМ.
У катэгорыі «Банкаўскія паслугі» было прапанавана 24 банкі. Сярод рэспандэнтаў 85% карыстаюцца банкаўскімі паслугамі. Першае месца сярод фінансавых устаноў краіны заняў «Беларусбанк».
Дыплом брэнд-лідара ў катэгорыі «Банкаўскія паслугі» на сцэне ўручылі начальніку Віцебскага абласнога ўпраўлення банка Аляксандру Лапаткіну.
Найбольш распаўсюджаным відам банкаўскіх паслуг, да якіх звяртаюцца сёння ўдзельнікі апытання - гэта паслуга «Інтэрнэт-банкінг», ёю карыстаюцца 91% рэспандэнтаў. Актуальнымі сярод моладзі з'яўляюцца паслугі «крэдытаў і крэдытных карт» (73%) і валютна-абменныя аперацыі (63%). Таксама большасць рэспандэнтаў засталіся задаволенымі якасцю паслуг, якiя аказваюцца банкам.
Сацдаследаванне «Маладзёжны брэнд» штогод праводзіцца з мэтай вывучэння папулярнасці беларускіх і замежных брэндаў і вытворцаў у маладзёжным асяроддзі. У 2018-м было апытана больш за 1,2 тыс. чалавек ад 18 да 32 гадоў.