Кіраўнікоў айчынных прадпрыемстваў і банкаў, што найбольш дынамічна развіваюцца, ушаноўвалі 11 ліпеня ў Robinson Club. Пераможцамі рэспубліканскага конкурсу «Зубры эканомікі-2019» у розных намінацыях сталі кіраўнікі 29 суб'ектаў гаспадарання, шырока вядомых не толькі ў Беларусі, але ў блізкім і далёкім замежжы.
(на фота: старшыня праўлення «Белаграпрамбанка» Анатоль Лысюк, намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» Святлана Кажэкіна, старшыня праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч)
У папярэднім адборы кандыдатаў прымалі ўдзел міністэрствы і ведамствы, органы выканаўчай улады і грамадскія аб'яднанні. Было прапанавана больш за 100 прэтэндэнтаў. Савет конкурсу пры вырашальным выбары звяртаў увагу не толькі на паказчыкі эканамічнай дзейнасці прадпрыемстваў, але і на асабістыя якасці кіраўнікоў.
(на фота: генеральны дырэктар «Белкамунмаша» Уладзімір Кароль і старшыня праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч)
Найбуйнейшы банк краіны быў адзначаны адразу ў дзвюх намінацыях. Старшыня праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч удастоены скульптурнай кампазіцыі Я. А. Філіповіча «Моц і сіла беларускага бізнесу «Зубр» у намінацыі «За значны ўклад у развіццё фінансавай сферы краіны». Узнагароду ўручыў намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Бузоўскі.
Традыцыйна на рэспубліканскім конкурсе была ўручана сацыяльная прэмія «Гарачае сэрца». У гэтым годзе за рэалізацыю сацыяльна значных дабрачынных праектаў «Мост у будучыню» і «Бацькоўскі дом» у рамках карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ўзнагароды ўдастоены «Беларусбанк». Сімвалічна, што ўзнагарода банку ўручана Генеральным сакратаром Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Вольгай Мычко.
Па словах Віктара Ананіча, бізнес і арыентацыя на прыбытак - гэта не ўсё, чым жыве банк.
У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, выканаўчай улады, дэпутаты Нацыянальнага сходу і Савета Рэспублікі, кіраўнікі найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў, дыпламаты, журналісты і грамадскія дзеячы.
Усяго лаўрэатамі конкурсу за мінулыя гады сталі больш за 200 самых паспяховых беларускіх топ-менеджараў і ўладальнікаў бізнесу.
Аддзел камунікацый