Навіны банка і прэс-рэлізы
19.06.2019

Падтрымліваючы экспарт прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў: кіраўніцтва банка правяло сустрэчу з кампаніямі Казахстана

Дзелавая сустрэча кіраўніцтва ААТ «ААБ Беларусбанк» на чале з першым намеснікам старшыні праўлення Аляксандрам Паліўка з прадстаўнікамі лізінгавай кампаніі АТ «БРК-Лізінг» (Казахстан) і прадпрыемства АТ «АграмашХолдынг KZ» (Казахстан) адбылася 12 чэрвеня ў беларускай сталіцы.

Падтрымка экспарту

Бакамі абмеркаваны шырокі спектр пытанняў узаемнага супрацоўніцтва, у тым ліку пытанні ў галіне падтрымкі экспарту прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў з субсідзіраваннем працэнтнай стаўкі па дагаворах лізінгу для набыцця тавараў, вырабленых у Рэспубліцы Беларусь.

Даведачна: Акцыянернае таварыства «БРК-Лізінг» было створана ў 2005 годзе. АТ «БРК-Лізінг» з’яўляецца даччынай арганізацыяй АТ «Банк Развіцця Казахстана» і ўваходзіць у структуру АТ «Нацыянальны кіруючы холдынг «Байцерэк», а таксама з’яўляецца адным з ключавых аператараў дзяржаўных і ўрадавых праграм, такіх як Адзіная праграма падтрымкі і развіцця бізнесу «Дарожная карта бізнесу 2020», Дзяржаўная праграма індустрыяльна-інавацыйнага развіцця, Дзяржаўная праграма інфраструктурнага развіцця «Нұрлы жол», прадастаўляе паслугі сярэдне і доўгатэрміновага фінансавага лізінгу ў прыярытэтных для дзяржавы сектарах эканомікі, як апрацоўчая прамысловасць, вытворчая і транспартная інфраструктура.

Акцыянернае таварыства «АграмашХолдынг KZ» - адзінае ў Казахстане прамысловае прадпрыемства, якое вырабляе збожжаўборачныя камбайны маркі «ESSIL», дадатковую прадукцыю ў шырокім асартыменце, з'яўляецца эксклюзіўным дыстрыб'ютарам прадукцыі ААТ «Гомсельмаш» на тэрыторыі Рэспублікі Казахстан.