У мінулую суботу ў галаўным офісе «Беларусбанка» больш за 100 супрацоўнікаў кампаній - кліентаў банка прымалі ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Bright mind 2.0».
Падобная гульня ўжо праходзіла ў гэтым годзе - у студзені за званне лепшых інтэлектуалаў змагаліся каманды валанцёраў, партнёраў, зорных кліентаў і Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў.
Па словах дырэктара дэпартамента карпаратыўнага бізнесу Сяргея Пася, інтэлектуальны турнір не толькі спрыяе больш плённаму супрацоўніцтву кліентаў з банкам, але і дапамагае знаёміцца супрацоўнікам кампаній-кліентаў паміж сабой для больш хуткага і выніковага рашэння ўзнікаючых пытанняў.
Намеснік старшыні праўлення Таццяна Міхайлоўская адзначыла важнасць правядзення мерапрыемстваў розных фарматаў, паколькі яны фарміруюць больш цесныя адносіны паміж банкам і кліентамі.
Улічваючы, што турнір праходзіў напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў і ў рамках падрыхтоўкі да іх, узнагароды пераможцам былі падрыхтаваны адпаведныя - квіткі на спаборніцтвы з VIP-ваўчарам (з доступам у зону гасціннасці). Па выніках шасці напружаных тураў лідарам гульні стала каманда «Міколка-паравоз» (БЧ), на другім месцы - «Пегас» (Мазырскі НПЗ), трэцяе месца заняла каманда «Гексагон» (Брэсцкі філіял «Белтэлекама»).
Па словах намесніка начальніка ўпраўлення інфармацыі і сацыяльнага развіцця Паўла Панеўскага, гэта інтэлектуальная гульня можа пакласці пачатак вялікаму праекту «Беларусбанка» па аб'яднанні карпаратыўных кліентаў для рэалізацыі сумесных ідэй, у тым ліку ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці:
Супрацоўнік прэс-цэнтра Беларускай чыгункі Дзмітрый Казуцін упэўнены, што ў іх кампаніі і «Беларусбанка» шмат агульнага: