Навіны банка і прэс-рэлізы
17.06.2019

Намеснік старшыні праўлення банка стаў удзельнікам спецпраекта эстафеты «Полымя свету» ў Лагойску (відэа)

Эстафета «Полымя свету» прыбыла ў сталіцу ІІ Еўрапейскіх гульняў. Перад тым як яго сустрэлі ў Мінску, факел з агнём ажыццявіў свой амаль 800-кіламетровы марш-кідок па Мінскай вобласці. На дарожнай карце «Полымя свету» адным са значных аб'ектаў было прадпрыемства «Амкадор-Лагойск».

Намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Аляксандр Ягораў стаў удзельнікам спецпраекта на тэрыторыі завода, які з'яўляецца адным з ключавых карпаратыўных кліентаў банка ў дадзеным рэгіёне.

полымя свету

Сярод знакавых аб'ектаў Мінскай вобласці завод па вытворчасці лясной тэхнікі ў Лагойску апынуўся не выпадкова. Менавіта тут вырабляюць тэхніку для лесапрамысловага комплексу: харвестары, форвардары, цягачы тралёвачныя. Прадпрыемства ўваходзіць у лік горадаўтваральных прадпрыемстваў Лагойска.

полымя свету ў сталіцы

Член праўлення банка Аляксандр Ягораў ва ўрачыстым слове адзначыў, што правядзенне падобнага маштабнага мерапрыемства - гэта дадатковы ўклад у станоўчы імідж нашай дзяржавы.

эстафета полымя свету

удзел у эстафеце

Удзельніка эстафеты «Полымя свету» на заводзе «Амкадор-Лагойск» на працягу ўсёй дыстанцыі віталі жыхары горада, супрацоўнікі прадпрыемства і яркая група падтрымкі найбуйнейшага банка краіны.

забег у Лагойску

У рамках дабрачыннага праекта «Пераможам разам» банк аказвае падтрымку спорту высокіх дасягненняў, што спрыяе не толькі перамогам нашых спартсменаў на міжнароднай арэне, але і прапагандуе здаровы лад жыцця.

Аддзел камунікацый