Полымя Еўрапейскіх гульняў працягвае шэсце па краіне. 11 чэрвеня Салігорск першым з гарадоў Мінскай вобласці прыняў эстафету факельнага агню «Полымя свету», прымеркаваную да пачатку II Еўрапейскіх гульняў. Удзельнікам забегу ў Салігорску стаў першы намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Аляксандр Паліўка. Нагадаем, найбуйнейшы банк краіны выступіў Нацыянальным партнёрам II Еўрапейскіх гульняў 2019 года.
Спорт - неад'емная частка жыцця члена праўлення банка. Аляксандр Паліўка - адзін з заснавальнікаў клубнага руху каратэ ў Рэспубліцы Беларусь. Папулярызацыі гэтага віду спорту ў нашай краіне і падрыхтоўцы спартсменаў вышэйшых дасягненняў ён прысвяціў больш за 30 гадоў. У цяперашні момант Аляксандр Паліўка з'яўляецца намеснікам старшыні Беларускай Асацыяцыі Каратэ-до «Акінава Гадзю-Рю», чацвёрты дан Каратэ.
На думку Аляксандра Паліўка, каратэ - гэта не толькі спорт, гэта лад жыцця, а трэнеры вучаць не толькі прыёмам абароны, але і жыццёвым каштоўнасцям, дапамагаюць выбраць дарогу ў жыццё.
Падтрымка спорту вышэйшых дасягненняў - нязменны прыярытэт банка ў рэалізацыі карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці. Гэты напрамак з'яўляецца асновай аднаго з 5 нашых дабрачынных праектаў - «Пераможам разам!», - у рамках якога банк аказвае спонсарскую дапамогу ўстановам і клубам найбольш папулярных відаў спорту.
Нагадаем, эстафета агню Еўрапейскіх гульняў стартавала 3 мая ў Рыме, дзе знаходзіцца штаб-кватэра Еўрапейскага алімпійскага камітэта. У Мінскай вобласці яна прабудзе 6 дзён - з 11 па 16 чэрвеня.
Аддзел камунікацый