Дэлегацыя ААТ «ААБ Беларусбанк» на чале са старшынёй праўлення Віктарам Ананічам прымае ўдзел у мерапрыемствах пасяджэння Савета Міжбанкаўскага Аб'яднання Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, якія праходзяць у перыяд з 10 па 12 чэрвеня 2019 года ў Рэспубліцы Кыргызстан.
Прымаючы пад увагу высокі патэнцыял супрацоўніцтва паміж Беларусбанкам і банкамі-членамі МБА ШАС, у рамках мерапрыемстваў было падпісана Пагадненне аб міжбанкаўскім супрацоўніцтве з ААТ «РСК Банк» (Рэспубліка Кыргызстан), якое паслужыць асновай для далейшага развіцця ўзаемавыгадных адносін.
(на фота: старшыня праўлення ААТ «РСК Банк» Азізбек Амаркулаў і старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч)
Дасягнуты ўзровень двухбаковага супрацоўніцтва дазволіў перайсці ў практычную плоскасць узаемаадносін з Дзяржаўным ашчадным банкам «Амонатбонк» (Рэспубліка Таджыкістан). На палях пасяджэння МБА ШАС бакі падпісалі Дагавор карэспандэнцкага рахунку, які сведчыць пра высокі ўзровень узаемнага даверу ў рамках развіцця трансгранічнага эканамічнага патэнцыялу.
(на фота: старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч і старшыня праўлення ДАБ РТ «Амонатбонк» Сіроджыддзін Ікромі)
У рамках мерапрыемстваў ШАС дэлегацыя Беларусбанка правяла сустрэчу з кіраўніцтвам Дзяржаўнага банка развіцця Кітая, што стала для двух бакоў ужо добрай традыцыяй. У бягучым годзе гэта ўжо трэцяя сустрэча з вышэйшым кіраўніцтвам ДБРК. Сустрэча прайшла ў дружалюбнай і пазітыўнай атмасферы.
(на фота: старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч і прэзідэнт Дзяржаўнага банка развіцця Кітая Чжэн Чжыцзе)
Дадзенае мерапрыемства - важная платформа для ўмацавання сувязей і кантактаў паміж банкамі-членамі МБА ШАС, банкамі-партнёрамі. Падобныя сустрэчы спрыяюць дасягненню агульнага разумення і паглыблення дзелавога супрацоўніцтва паміж рэгіянальнымі і міжнароднымі фінансавымі інстытутамі.