Навіны банка і прэс-рэлізы
10.06.2019

Беларусбанк з пачатку года накіраваў на падтрымку малога і сярэдняга бізнесу больш Br700 млн (відэа)

З пачатку гэтага года ў рамках Праграмы падтрымкі МСБ Беларусбанк накіраваў на фінансаванне бізнес-ініцыятыў больш за Br700 млн. За час дзеяння Праграмы банк заключыў каля 5,6 тысяч дагавораў. Бізнес-ідэі закранаюць самыя розныя сферы дзейнасці: сельская гаспадарка, дрэваапрацоўка, гандаль і грамадскае харчаванне, перапрацоўка, паслугі.

Беларусбанк надае вялікую ўвагу ўдасканаленню прадуктовай лінейкі для малога і сярэдняга бізнесу. Для дадзенага сегмента эканомікі банк прапануе крэдытныя прадукты  на мэты бягучай, інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці.

Стала пазнавальная ўсімі кліентамі партнёрская праграма «МОСТ». У рамках гэтай праграмы, якая дзейнічае з 2016 года, ужо заключана больш за 1 700 партнёрскіх пагадненняў.

Банк выступае за развіццё партнёрскіх адносін з бізнесам і ў буйных гарадах, і раённых цэнтрах. Так, у мэтах стымулявання прадпрымальніцкай дзейнасці Беларусбанк падтрымлівае развіццё бізнесу на тэрыторыі гарадоў-спадарожнікаў.

Сёння найбуйнейшы банк краіны займае лідзіруючую пазіцыю ў фінансаванні сегмента МСБ і валодае неабходнымі рэсурсамі для падтрымкі бізнес-ідэй дадзенага сектара эканомікі.

Аддзел камунікацый