Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў I конкурсу на лепшую якасць банкаўскага і фінансавага абслугоўвання «Банк года індустрыяльнага парка «Вялікі камень» адбылася на тэрыторыі Кітайска-Беларускага парка.
З мэтай пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва «Беларусбанк» стаў актыўным удзельнікам гэтага маштабнага праекта. Для прадастаўлення комплексу банкаўскіх паслуг юрыдычным і фізічным асобам у будынку Кампаніі па развіцці парка банк першым сярод беларускіх банкаўскіх устаноў адкрыў сучаснае аддзяленне на тэрыторыі Парка.
Па выніках конкурсу «Беларусбанк» стаў пераможцам адразу ў трох намінацыях. Узнагарода «Лідар абслугоўвання фізічных асоб» ва ўрачыстай абстаноўцы была ўручана намесніку старшыні праўлення Святлане Кажэкінай.
З першага дня стварэння «Кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка» работа міжнароднай арганізацыі была неразрыўна звязана з «Беларусбанкам». За гэты час у банка склаліся канструктыўныя партнёрскія адносіны з кампаніямі-рэзідэнтамі Кітайска-Беларускага парка.
Банк стаў першым і ў намінацыі «Лідар валютна-абменных аперацый».
Даччыная кампанія ААБ «Брокер» стала пераможцам спецыяльнай прэміі «Брокер года». Узнагарода была ўручана дырэктару фінансавай установы Вераніцы Санковіч.
Прысутнасць сучаснага аддзялення «Беларусбанк» і цесная праца з рэзідэнтамі парка дазваляе прадастаўляць якаснае комплекснае абслугоўванне не толькі кампаніям, якія ўжо знаходзяцца на разлікова-касавым абслугоўванні ў банку, а таксама іх супрацоўнікам - фізічным асобам, але і прыцягваць на абслугоўванне новых патэнцыяльных кліентаў, так як колькасць рэзідэнтаў Парка пастаянна павялічваецца.
Аддзел камунікацый