Навіны банка і прэс-рэлізы
31.05.2019

Добрыя навіны для крэдытаатрымальнікаў (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 01.06.2019 г. зніжае стаўку па крэдыце фізічным асобам на куплю нерухомасці. Працэнтная стаўка па такім крэдыце цяпер складае стаўку рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічаную на 5,3 працэнтных пункта.

Акрамя таго, з 01.06.2019 г.  аналагічнае зніжэнне працэнтнай стаўкі Банк ажыццяўляе і па шэрагу крэдытаў на спажывецкія патрэбы.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце www.belarusbank.by або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр па нумары 147.