Навіны банка і прэс-рэлізы
30.05.2019

Сандружына Галаўнога офіса перамагла ў раённых спаборніцтвах па грамадзянскай абароне (прэс-рэліз)

Каманда Галаўнога офіса стала чэмпіёнам спаборніцтваў Маскоўскага раёна сталіцы па грамадзянскай абароне.

sorevnovanie-gr-oborona-1

Сандружына «Беларусбанка» пад кіраўніцтвам камандзіра Таццяны Грамовіч па выніках пяці спаборніцкіх этапаў стала лепшай і на практыцы, і ў тэорыі.    

Усяго ж паспаборнічаць і вызначыць, хто прадставіць раён на гарадскіх спаборніцтвах, з'ехаліся 32 каманды: 24 санітарных звяна і 8 санітарных дружын.

Для многіх удзельнікаў спаборніцтваў каманда Галаўнога офіса «Беларусбанка» даўно ўжо стала відавочным фаварытам: у папярэднія гады яна займала трэція і другія месцы, трывала ўтрымліваючыся ў лідарах. Але кожны раз банкаўскім сандружынніцам крыху не хапала да запаветнага кубка. На гэты раз, нягледзячы на тое што склад каманды значна абнавіўся, сышлося ўсё: і майстэрства, і зоркі.

Ужо з першага этапа спаборніцтваў - праверкі аснашчэння санітарнай сумкі і надзявання процівагаза - стала зразумела, што на гэты раз каманда банка з усіх сіл пастараецца вырваць у канкурэнтаў пераможныя балы. Дзяўчаты справіліся з процівагазам за рэкордныя 7,6 секунд. Процівагаз на пацярпелага камандзір дружыны надзела і таго хутчэй - за 5,3 секунды. І гэта быў відавочны трыумф: сапернікі не верылі сваім вушам, калі суддзя агучваў запаветныя лічбы.

sorevnovanie-gr-oborona-2

sorevnovanie-gr-oborona-3

Паспяхова былі пройдзены і тры практычныя этапа, звязаныя з працай дружыны ў розных ачагах паражэння i аказаннем першай медыцынскай дапамогі.

sorevnovanie-gr-oborona-4

Да «тэорыі» каманда падышла толькі з двума штрафнымі баламі і разуменнем, што для ўтрымання сваіх пазіцый у ТОП-3 адказаць на пытанні білета трэба не менш, чым на «9», а лепш на «10» балаў. Так і выйшла: суддзі паставілі ў маршрутны ліст каманды запаветную «дзясятку».

Упершыню за 5 гадоў удзелу ў спаборніцтвах каманда Галаўнога офіса літаральна вырвала чэмпіёнства ў сапернікаў.

sorevnovanie-gr-oborona-5

І права прадстаўляць раён на гарадскіх спаборніцтвах, якія пройдуць 16 жніўня.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!