Навіны банка і прэс-рэлізы
28.05.2019

«Беларусбанк» і плацежная сістэма Mastercard заключылі доўгатэрміновае пагадненне

«Беларусбанк» і плацежная сістэма Mastercard заключылі доўгатэрміновае пагадненне аб супрацоўніцтве. У рамках гэтага пагаднення банкам пры ўдзеле плацежнай сістэмы будзе праведзены шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё картачнага бізнесу банка - развіццё digital-сферы, папулярызацыю картачных прадуктаў, якія эмітуюцца на базе плацежнай сістэмы Mastercard, правядзенне сумесных маркетынгавых ініцыятыў.

пагадненне аб супрацоўніцтве

Цырымонія падпісання адбылася ў галаўным офісе банка ў Мінску. З боку плацежнай сістэмы Mastercard на падпісанні прысутнічала кіраўнік Mastercard у Арменіі, Беларусі і Казахстане Ніна Віллемс, з боку банка - намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» Аляксандр Ягораў.

падпісанне пагаднення з Mastercard

«Беларусбанк» і плацежная сістэма Mastercard шмат гадоў з'яўляюцца партнёрамі. У лінейцы картачных прадуктаў банка шырока прадстаўлены прадукты, эмітаваныя на базе плацежнай сістэмы Mastercard: гэта міжнародныя карткі Mastercard Standard, Mastercard Gold, картачныя прадукты ў рамках клубаў «Карт-бланш», «Шчодры», «Аксаміт», «Персона», а таксама карта растэрмінлўкі «Магніт».

плацежная сістэма Mastercard

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!