Міжнародная выстава ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2019 прайшла напярэдадні ў Мінску. Удзельнікі мерапрыемства, а гэта больш за 160 вытворцаў і экспарцёраў з Беларусі, Азербайджана, Германіі, Італіі, Казахстана, Кітая, Польшчы, Расіі, Сербіі і ПАР, прадставілі свае новыя распрацоўкі на пляцоўцы каля «Мінск-Арэны».
Падчас наведвання выставы кіраўніцтва ААТ «ААБ Беларусбанк» азнаёмілася з перадавымі дасягненнямі рынку ўзбраенняў лепшых канструктарскіх бюро Беларусі, Расіі, дзяржаў - членаў АДКБ і іншых краін.
Кіраўніцтва банка таксама азнаёмілася з узорамі разумнай зброі і новых сістэм узбраенняў, абмянялася меркаваннямі з прадстаўнікамі айчынных і замежных абаронных кампаній.
Выстава «MILEX», якая ўжо ў дзявяты раз прайшла ў Мінску, гэта візітная картка беларускай абароннай галіны. Мерапрыемства адлюстроўвае тэндэнцыі і перспектывы сусветнага рынку ўзбраенняў і з'яўляецца нагляднай дэманстрацыяй інтэлектуальнай моцы і вялікага патэнцыялу абароннага сектара эканомікі Рэспублікі Беларусь, перадавых тэхналогій і прарыўных ідэй.
Аддзел камунікацый