Навіны банка і прэс-рэлізы
16.05.2019

Топ-менеджар «Беларусбанка» прыняў удзел у эстафеце «Полымя міру» ў сталіцы Палесся (відэа)

Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў працягваецца і трымае курс на ўсход. Напярэдадні «Полымя міру» даставілі ў Пінск. Варта заўважыць, што менавіта тут стваралі спартыўную экіпіроўку для беларускіх атлетаў - некалькі тысяч яркіх і ўжо вядомых у Еўропе камплектаў.

Падтрымаць і стаць яшчэ бліжэй да самай маштабнай спартыўнай падзеі нашай краіны імкнецца і найбуйнейшы банк рэспублікі. Яшчэ мінулым летам «Беларусбанк» стаў Нацыянальным партнёрам II Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

Першым факеланосцам ад банка ў горадзе Пінску выступіў намеснік старшыні праўлення Сяргей Мельнік.

Эстафета агню

полымя свету

«Наш праект «Беларусбанк. Пераможам разам», накіраваны на падтрымку спорту высокіх дасягненняў, спрыяе не толькі перамогам нашых спартсменаў на міжнароднай арэне, але і прапагандуе здаровы лад жыцця, - адзначыў член праўлення банка Сяргей Мельнік. - Мы будзем і  далей аказваць падтрымку нашым таленавітым спартсменам. Разумеем, што правядзенне гэтага мерапрыемства будзе дадатковым укладам у станоўчы імідж нашай краіны».

полымя свету ў Пінску

Сэнс акцыі зразумелы: эстафета павінна пазнаёміць гасцей Гульняў з Беларуссю. А беларусаў - запаліць ідэяй аднаго вялікага агульнага свята. Ужо 17 чэрвеня «Полымя міру» сустрэнуць у Мінску. Да гэтага моманту палаючы сімвал будучага форуму пранясуць у руках і іншыя прадстаўнікі Топ-менеджменту найбуйнейшага банка краіны.

менеджары Беларусбанка

Нязменным прыярытэтам «Беларусбанка» ў рэалізацыі карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці застаецца падтрымка спорту вышэйшых дасягненняў. Банк актыўна дапамагае развіццю футбола, баскетбола, хакея, фрыстайла і настольнага тэніса ў Беларусі.

Аддзел камунікацый