Навіны банка і прэс-рэлізы
16.05.2019

Развіваючы міжнародны вектар: «Беларусбанк» правёў Дзень фінансавых інстытутаў у Мінску (відэа)

Дзень фінансавых інстытутаў-2019 прайшоў у беларускай сталіцы 14 мая. Гэта ўжо другое мерапрыемства падобнага фармату. У мінулым годзе ключавых партнёраў і кліентаў  «Беларусбанка» сустракаў Мірскі замак, на гэты раз месцам сустрэчы стала былая сядзіба роду Ваньковічаў у Мінску. Сярод удзельнікаў форуму - прадстаўнікі Расіі, Кітая, Казахстана, Германіі, Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Славеніі, а таксама іншых краін - усяго больш за 100 чалавек. 

Дзень фінансавых інстытутаў

Цяперашні форум быў прымеркаваны да выхаду фінансавай справаздачнасці «Беларусбанка» па міжнародных стандартах за 2018 год. Пры гэтым асноўнай мэтай было не толькі давесці да замежных партнёраў і кліентаў інфармацыю аб выніках дзейнасці банка, але і прадаставіць ім магчымасць у свабодным фармаце абмеркаваць надзённыя пытанні. Тэматыка прэзентацый і панэльнай дыскусіі ахапляла даволі шырокі спектр пытанняў: гэта і інвестыцыйны клімат Беларусі, і перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва айчынных і заходніх дзелавых колаў, і дэманстрацыя патэнцыялу «Беларусбанка», дзейнасць якога арыентавана на падтрымку нацыянальнай эканомікі і кліентаў банка.

інвестыцыйны клімат Беларусі

На думку міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога, у Беларусі сёння не хапае падобных пляцовак, дзе ў межах такой шырокай дыскусіі можна сабраць самых развітых экспертаў інвестыцыйнага, фінансавага, эканамічнага профіляў, абмеркаваць важныя напрамкі далейшага развіцця не толькі банка і фінансавай сістэмы, а і Рэспублікі Беларусь у цэлым.

міністр эканомікі Дзмітрый Круты

Сёння «Беларусбанк» з'яўляецца сістэмаўтваральным банкам Беларусі, ён займае лідзіруючыя пазіцыі па такіх крытэрах, як актывы, капітал, крэдыты, прыцягнутыя ў нацыянальную эканоміку і дэпазіты. Так, аб'ём замежнага фандавання, прыцягнутага ў нацыянальную эканоміку ў 2018 годзе, склаў каля $ 2 млрд. «Беларусбанк» абслугоўвае каля чвэрці знешнегандлёвага абароту рэспублікі.

Па словах старшыні праўлення Віктара Ананіча, банк пастаянна развівае ўзаемаадносіны з новымі партнёрамі, што спрыяе далейшай дыверсіфікацыі прыцягнення крэдытных рэсурсаў, павышае канкурэнцыю паміж крэдыторамі, і ў канчатковым выніку спрыяльна ўплывае на ўмовы ажыццяўлення знешніх запазычанняў, дазваляючы банку прапаноўваць кліентам больш даступныя інструменты фінансавання праектаў. 

Сёння вядзецца актыўная работа з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам для фінансавання малога і сярэдняга бізнесу. У красавіку гэтага года банкам падпісана пагадненне аб прыцягненні ў эканоміку краіны з Кітая 100 млн еўра, а ў перспектыве банк можа прыцягнуць яшчэ адну крэдытную лінію - для крэдытавання рэзідэнтаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» у юанях. Старшыня праўлення Віктар Ананіч адзначыў зладжаную работу каманды банка з партнёрамі. 

Гаворачы пра планы на гэты год, кіраўніцтва банка адзначыла, што сёння разглядаецца пытанне ўдзелу банка ў крэдытаванні шэрагу буйных інвестыцыйных праектаў. Гаворка ідзе аб энергетычнай, нафтахімічнай і горна-абагачальнай галінах. Сумесныя намаганні з партнёрамі таксама будуць накіраваны на рэалізацыю ініцыятыў у машынабудаванні і аснашчэнні Беларускай чыгункі рухомым саставам. У цэлым, на гэты момант па большасці праектаў ужо вядзецца падрыхтоўчая работа, распрацоўваюцца магчымыя схемы фінансавання. 

Віктар Ананіч

Аднак у фокусе банка не толькі буйныя гульцы - у мінулым годзе «Беларусбанк» стаў лідарам сярод беларускіх банкаў па аказанні падтрымкі малому і сярэдняму бізнесу. У гэтым годзе, па словах старшыні праўлення, зніжаць пазіцыі не плануецца:

«Для малога бізнесу ў нас распрацаваны спецыяльныя праграмы, якія прадугледжваюць, не пабаюся сказаць, самыя добрыя ўмовы. Выбар ёсць як для стартапаў, так і для ўжо дзеючых прадпрыемстваў».   

У банку спадзяюцца, што Дзень фінансавых інстытутаў будзе праходзіць на рэгулярнай аснове. Гэта пляцоўка дазволіць павялічыць інтарэс фінінстытутаў да беларускага рынку, што, у сваю чаргу, будзе спрыяць прыцягненню рэсурсаў на дастаткова зрузчых умовах. Важна пры гэтым адзначыць, што многія буйныя праекты ў нашай краіне рэалізаваны менавіта ў супрацоўніцтве з замежнымі партнёрамі.

fininstituty-6

На думку кіраўніка прадстаўніцтва ЕБРР у Беларусі Аляксандра Піваварскага, гэта мерапрыемства дазваляе расказаць патэнцыяльным інвестарам пра перавагі работы ў Беларусі, а таксама пачуць іх меркаванне пра тое, якой яны бачаць нашу краіну:

«Гэта яшчэ і шанс даведацца аб развіцці самых апошніх падзей у эканоміцы, аб тым, якія новыя праекты з'яўляюцца».

fininstituty-7

Сёння партнёрамі «Беларусбанка»  з'яўляюцца  больш за 100 банкаў з 35 краін свету. Банк прадастаўляе кліентам магчымасць фінансавання знешнегандлёвых кантрактаў з контрагентамі з любога кутка планеты, гатовы да ўдзелу ў рэалізацыі буйнамаштабных інвестыцыйных праектаў у розных галінах эканомікі.

Паспяхова функцыянуюць замежныя прадстаўніцтвы банка ў Пекіне і Франкфурце-на-Майне. Карэспандэнцкія адносіны сёння ўстаноўлены больш чым з 700 банкамі свету.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!