Навіны банка і прэс-рэлізы
11.05.2019

Кампанія «ААБ Лізінг» і Bank Pekao заключылі крэдытнае пагадненне

Даччыная кампанія банка ТАА «ААБ Лізінг» і Bank Pekao (Рэспубліка Польшча) заключылі крэдытнае пагадненне. Цырымонія падпісання адбылася ў Варшаве. Дакумент прадугледжвае прыцягненне крэдытных рэсурсаў у аб'ёме 26,5 мільёнаў еўра. Польскі банк прадаставіў пазыковыя сродкі для фінансавання паставак у 2019 годзе 3-х адзінак дызель-цягнікоў шасцівагоннай састаўнасці вытворчасці Pojazdy Szynowe PESA Bydgoszcz S.A. і іх далейшай перадачы ў лізінг ГА «Беларуская чыгунка». Гарантам па забеспячэнні абавязацельстваў «ААБ Лізінг» перад польскім банкам у рамках здзелкі выступіць «Беларусбанк». 

Гэта першае для польскіх партнёраў пагадненне, падпісанае з беларускім банкам. Для Беларусі супрацоўніцтва з Польшчай застаецца адным з прыярытэтных напрамкаў. У нашай краіне зарэгістравана каля 500 польскіх ці з удзелам польскага капіталу прадпрыемстваў, у тым ліку актыўна дзеючых - звыш 370 малых, сярэдніх і буйных кампаній. Пры гэтым польскія прадпрыемствы ў Беларусі паспяхова канкурыруюць на беларускім рынку, а таксама карыстаюцца крэдытнай падтрымкай польскіх банкаў.

Сёння ў ліку перспектыўных сфер беларуска-польскага супрацоўніцтва эксперты называюць машынабудаванне, фармацэўтыку, дрэваапрацоўку, інфармацыйныя тэхналогіі, транспарт і лагістыку.

крэдытнае пагадненне

(пагадненне падпісваюць дырэктар ТАА «ААБ Лізінг» Сяргей Церах, дырэктар дэпартамента міжнародных банкаўскіх аперацый Bank Pekao Магдалена Вымысловска, кіраўнік дэпартамента міжнародных банкаўскіх аперацый Bank Pekao Пётр Сталарчук)

У цырымоніі падпісання таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Пасольства Беларусі ў Польшчы.

Рэалізацыя гэтага праекта дасць магчымасць павысіць якасць і бяспеку транспартнага абслугоўвання пасажыраў чыгуначнага транспарту ГА «Беларуская чыгунка» ў краіне і за яе межамі.

Па выніках падпісання дакумента бакі выказалі ўпэўненасць у далейшым дынамічным развіцці беларуска-польскіх эканамічных адносін.