Навіны банка і прэс-рэлізы
11.05.2019

Акцыя «Беларусь памятае!»: кіраўніцтва і супрацоўнікі банка 9 мая прынялі ўдзел у мерапрыемствах па ўсёй краіне

9 мая ў рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае!» у Мінску і ва ўсіх рэгіёнах краіны прайшлі мерапрыемствы ў гонар Дня Перамогі. Гэта свята, здабытае ў цяжкіх баях за свабоду і незалежнасць Радзімы. Для жыхароў рэспублікі гэта не толькі святочны дзень, але яшчэ і дзень памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці ўсім, хто набліжаў Вялікую Перамогу.

У мерапрыемствах, прысвечаных 74-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, актыўны ўдзел прынялі прадстаўнікі банка.

Старшыня праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч усклаў кветкі да мемарыяла воінам-вызваліцелям у горадзе Бабруйску.

belarus-pomnit

На плошчы Перамогі ў горадзе на Бярэзіне таксама былі ўскладзены вянкі і кветкі да помніка-танка генерала Б.С. Бахарава, ля падножжа якога адбыўся мітынг і парад воінаў Бабруйскага гарнізона.

belarus-pomnit-2

Традыцыя прыносіць на святочныя шэсці ў гарадах партрэты герояў, сваіх родных і блізкіх, якія вызвалялі Беларусь, у гэтым годзе прайшла чырвонай ніткай праз усе найбуйнейшыя мерапрыемствы. У тым ліку і на ўскладанні вянкоў на плошчы Перамогі ў Мінску, удзельнікамі якога таксама сталі супрацоўнікі «Беларусбанка», прадстаўнікі грамадскіх арганізацый банка.

belarus-pomnit-3

belarus-pomnit-4

У Брэсце 9 мая адзначылі традыцыйным шэсцем па адной з галоўных вуліц у Брэсцкую крэпасць, дзе адбыўся мітынг. Прысутныя ўшанавалі памяць абаронцаў крэпасці хвілінай маўчання, гучалі словы віншаванняў ад кіраўніцтва вобласці і ветэранаў. Пасля ўскладання вянкоў да вечнага агню, прайшло ўрачыстае шэсце прадстаўнікоў воінскіх частак і ўдзельнікаў акцыі «Беларусь памятае», якая сабрала ў гэтым годзе больш за 9000 чалавек з партрэтамі салдат-герояў вайны.

belarus-pomnit-5

У Гродне ў Дзень Перамогі прадстаўнікі банка прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу ля помніка воінам-пагранічнікам. Акрамя таго, у парку Жылібера да помніка загінуўшым воінам і партызанам прадстаўнікі выканаўчай улады, арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама ветэраны ўсклалі кветкі.

belarus-pomnit-6

belarus-pomnit-7

Прадстаўнікі працоўнага калектыву банка ў Віцебску ўсклалі вянок да магілы невядомага салдата і прынялі ўдзел у гарадскім мітынгу, які прайшоў на плошчы Перамогі ў абласным цэнтры.

9 мая супрацоўнікі «Беларусбанка» таксама сталі ўдзельнікамі святочнага шэсця ў горадзе Магілёве.

belarus-pomnit-8

У Гомелі 9 мая прадстаўнікі банка прынялі ўдзел ва ўскладанні кветак каля Алеі Герояў, а таксама ва ўрачыстым шэсці працоўных калектываў.

belarus-pomnit-9

Галоўная мэта рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае!» - аддаць даніну памяці ўдзельнікам вайны, якія ўнеслі неацэнны ўклад у агульную Перамогу, вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта акцыя стала ўжо не проста традыцыйнай, а сапраўды ўсенароднай.

belarus-pomnit-10

Канцэрты, мітынгі, ускладанні вянкоў, прысвечаныя 74-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшлі ў кожным рэгіёне Беларусі. Рэспубліканская акцыя «Беларусь памятае!» працягнецца да 3 чэрвеня.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!